| Licvinskaja Беларуская Русская |
Літва |
Серыя выданьняў “Літванія” зьвяртаецца да праблематыкі станаўленьня новага этнасу - ліцьвінаў. На працягу 2000 году плянуецца выдаць неалькі частак гэтае сэрыі, дзе будуць зьмешча-ныя публіцыстычныя артыкулы розных аўтараў, экскурсы ў гісторыю, перадрукі зь іншых выданьняў, сьпісы паняцьцяў і іншыя матэрыялы, аб ’яднаныя адзінай мэтай - паказаць, хто такія ліцьвіны, дзе іх этнакультурныя і гістарычныя карані, якімі ёсьць іх сьветапогляд і мэнталітэт, хто іх продкі…Большасьць аўтараў “Літваніі”, зьяўляючыся паводле паходжаньня ліцьвінамі і выхадцамі з Заходняй Беларусі, у сваіх працах абапіраюцца на польскую гістарыяграфію, выкарыстоўваючы, таксама, падвергнутыя крытычнаму аналізу некаторыя пастуляты літоўскіх і беларускіх гісторыкаў. |
|