| Licvinskaja Беларуская Русская |
Літва Litvania Литвания |
Тутэйшыя ліцвіны: што зь іх можа атрымацца? Гэтым летам у газеце "Нашая ніва" зьявілася абвестка, у якой запрашаюцца да кантактаў усе, хто маюць ліцвінскую самасьвядомасьць. Гэта - спроба стварыць нацыянальнае аб'яднаньне ліцвінаў. На восень плануецца выданьне праграмных дакументаў гэтага новага аб'яднаньня, а на зіму - устаноўчы сход. Літоўская ідэя даволі папулярная сярод беларускіх нацыяналістаў. Яна мае пад сабою вельмі трывалы гістарычны грунт (бо Беларуссю нашая краіна пачала называцца толькі з сярэдзіны мінулага стагоддзя), рамантычную прываблівасьць (бо ў часы свайго росквіту Вялікае Княства Літоўскае было магутным і паважаным). Але арганізатары аб'яднаньня лічаць, што беларусы і ліцвіны - гэта дзьве розныя нацыі. Даўней былі літоўскія і русінскія паветы. Ліцвіны больш схільныя да каталіцызму, беларусы - да праваслаўя (да таго ж яшчэ РПЦ). Беларусы размаўляюць па-расейску, альбо на трасянцы - ліцвіны не забыліся сваёй мовы. Беларусы ў сваёй агульнай масе хочуць аб'яднаньня з Расеяй, але некаторыя баяцца, што маскалі іх асімілююць. Ліцвіны належаць да заходняй культуры, беларусы - да ўсходняй.Можна быць упэўненым, што арганізатараў гэтага аб'яднаньня абвінавацяць як мінімум у расколе нацыянальнага руху і фарміраваньню адмоўнага вобразу беларуса. З першым абвінавачваньнем можна зь легкасьцю пагадзіцца ў тым выпадку, калі ўсё гэта скончыцца адной балбатнёй і гучнымі заявамі. Калі не, патрэбны больш грунтоўны аналіз. Ліцвіны і беларусы – гэта адно і тое ж, або дзьве розныя нацыі (як сербы і харваты, напрыклад)? Бо ёсьць і такі падыход, які зводзіцца да дэкларацыі таго, што правільная, спрадвечная назва нашай краіны – Літва, і таму ўсе так званыя "беларусы" на самай справе ліцвіны. Але тыя, хто гэта сцвярджаюць, не маюць рацыi. Не трэба вырашаць нешта за iншых, i бяз iх ведама залiчваць iх у лiцвiны. Кожны мае права на самаазначэньне. Але ці не вядзе іншы падыход да расколу нашага народу на ліцвінаў і беларусаў?Як можна па меркаваньню арганізатараў аб'яднаньня адрозьніцць беларуса ад ліцвіна, распісана ў трэцім абзацы. Як мы бачым, адрозьненьні ідуць не па тэрратэрыяльнай, расавай і г.д. прыкмеце, а па духу, паводзінах, па культуры. А гэта адрозьненьні тыпу субэтнас - субэтнас, а не народ- народ. У нас тут толькі адзін больш-меньш аднародны і адрозны ад іншых тутэйшы народ (з пэўнай доляй умоўнасьці можна назваць нават нацыяй) з субэтнасамі ліцвінаў, беларусаў, касьцельных палякаў, западнарусаў, палешукоў і г.д.. Субэтнас ліцвінаў, як я гэта разумею, -- частка беларускага народу, якая мае свае асаблівыя інтарэсы і жаданьне неяк падняць сваю ролю ў грамадстве. Пры спрыяльных умовах (звычайна гэта або ўмовы аўтаноміі або падзеленасьці дзяржаўнымі межамі) адрозьненьні тыпу субэтнас – субэтнас сапраўды могуць развіцца ў адрозьненьні тыпу народ – народ. Але такое можа здарыцца з кожным. На шчасьце, у нас такіх умоваў няма і пакуль не прадбачыцца. Адрозьненьні ліцвінаў ад астатніх існуюць дэ-факта. І калі ліцвіны хочуць аб'яднацца каб падтрымліваць адзін другога і ствараць дзеля сябе лепшыя ўмовы існаваньня – нічога кепскага і злачыннага ў гэтым няма.Наконт другога абвінавачваньня. Хто фарміруе вобраз Беларусі і беларусаў? Дзеяньні усіх тых, хто жыве ў гэтай дзяржаве:палітычных рухаў, уладаў, абывацеляў. І не трэба на люстэрка злаваццца, калі сам сябе не падабаешся. Што ж трэба аб'яднаньню лiцвiнаў, каб стаць дзейснаю сiлаю ў краiне, зрабiць рэальны крок да пабудовы (адраджэньня) Лiтвы? Каб мець магчымасьць стаць нацыяй, кожнай этнiчнай групе, i лiцвiнам у тым лiку, патрэбна зьдзейсьнiць тры рэчы. Па-першае, стварыць лiтоўскi бiзьнес, сваю сiстэму прамысловасьцi i прадпрыймальнiцтва. Сёньня моц нацыi вымяраецца не памерамi абщараў i ня колькасьцю вояў i гарматаў, але ступенюню ўладкаванасьцi нацыянальнай эканомiкi. Нацыянальныя эканамiчныя адзiнкi зьяўляюцца грунтам, на якiм вырастае дзяржаўнасьць. Лiтоўскiя гандлёва-прамысловыя групоўкi – гэта маленькiя протадзяржавы. Яны будуць здольныя на многае. Менавiта адсутнасьць беларускага нацыянальнага бiзьнесу (дзяржаўная прамысловасьць не беларуская, а савецкая, прыватны бiзьнес пераважна жыдоўскi i маскоўскi) i ёсьць прычынаю кволасьцi беларускага нацыянальнага руху: бюджэтныя сродкi iдуць на БПСМ, а на гранты нiчога сур'ёзнага не зробiш. Пытаньнi ж аб тым, як можна ўсе ж такi займацца гэтым бiзьнесам у нашых жахлiвых умовах, падрабязна разглядаюцца ў iншых маiх артыкулах. Па-другое, патрэбнае разьвiцце лiцвiнскага мастацтва i культуры. У першую чаргу трэба зрабiць вобраз нармальнаг ліцвіна (i давесьцi яго да людзей мастацкiмi магчымасьцямi). Вобраз, да якога хацелася б iмкнуцца, вобраз, на якi хацелася б быць падобным. Стварыць такi вобраз, прадэманстраваць яго людзям, зрабiць яго жывым, блiзкiм, родным, нават трошачкi чароўным – вось справа для людзей мастацтва. Iх намаганьнямi будзе стварацца лiтоўская культура. Будуць выпрацоўвацца адметныя нормы паводзiнаў, якiя б вылучалi б лiцвiнаў з масы саўкоў. Высокая, еўрапейскага ўзроўню побытавая культура – галоўны чыньнiк трываласьцi iснаваньня кожнага народу, надзейная гарантыя таго, што нас нiколi i нi пры якiх умовах нi маскалi, нi хто там яшчэ не асiмiлююць. Бо не можа народ з нiзкай побытавай культурай асiмiляваць народ з больш высокай побытавай культурай. Маскалi стварылi вялiкую кнiжную культуру, а з побытавай культураю ў iх, мякка кажучы, праблемы. У нашых землях яна заўсёды была вышэйшай. Таму ўсiх чыноўнiкаў i настаўнiкаў i адстаўных вайскоўцаў , якiх царскi ўрад масава засылаў сюды, мы досыць хутка i без асаблiвых праблемаў асiмiлявалi (а не наадварот, як таго хацелася iмперцам). Толькi пасьля калектывiзызацыi i урбанiзацыi, калi сялянская побытавая культура была зьнiшчаная, а гарадзкая культура стваралася ва ўмовах сталiнскай культурнай палiтыкi, русiфiкацыя пачала быць пасьпяховай. Так што важнасьць культуры нельга пераацанiць. Бо саўка чакаюць толькi два шляхi – або асiмiляцыя, або заўчасная сьмерць ад няякаснай гарэлкi.Па-трэцяе, патрэбна стварыць лiтоўскую навуку. Народ без уласнай навукi вымушаны гараваць на перыферыi гiсторыi. Такi народ заўседы бедны, бо капітал як самы ліквідны рэсурс эканомікі хуценька ўцякае з краіны, якая не забясьпечыла стварэньне і падтрымку сістэмаў тэхналагічнага і інтэлектуальнага лідэрства. Толькi навука можа быць гарантыяй устойлiвага i няспыннага разьвiцця. Мiжнародны эканамiчны крызiс падбiў менавіта тыя дзяржавы, дзе не было ўласнай навукi. Сёняшняя савецкая сістэма не можа забясьпечыць патрэбнага дзеля сучаснасьці ўзроўня навукі і адукацыі. Усё гэта трэба ствараць. Такім чынам, з аб’яднаньня тутэйшых ліцвінаў будзе плён, калі яны здолеюць арганізаваць дзейсную сістэму узаемападтрымкі і камунікацыі, скіраваўшы асаблівую увагу на стварэньне гаспадарчых груп і падтрымку сваіх дзеячоў мастацтва, навукоўцаў і інтэлектуалаў. |
|