This site hosted by Free.ProHosting.com
Google
     Licvinskaja
     Беларуская
     Русская

Літва      Litvania    Литвания

Стэфан Глыбоцки

МІТЫ БЕЛАРУСКАЙ АПАЗЫЦЫІ

 

МІТ

КАМЭНТАРЫЙ

1.

Калі ўсім беларусам паказаць, як людзі жывуць на Захадзе, не толькі па тэлевізару, але і шляхам асабістага азнаямленьня з разьвітымі краінамі, то нашае насельніцтва, зьдзівіўшыся ўласнай недасьведчанасьці, успрыме эўрапейскі лад гаспадараньня, і мы станем жыць лепей!

Прывядзем прыклад нашых расейска-беларуска-савецкіх эмігрантаў: абсалютная большасьць зь іх, прыехаўшы ў Канаду ці Нямеччыну, разьлічвае і жыве толькі на сацыяльную дапамогу. А ў Канадзе, увогуле, большасьцю атрымоўцаў дэльфера” – ганебнага для канадцаў пасобія асабліва няшчасным няўдачнікам – зьяўляюцца выхадцы з краін былога СССР. Мяняюць лад мысьленьня толькі дзеці такіх эмігрaнтаў. Што ўжо казаць аб перагоншчыках аўтамабіляў, гандлярах замежным таварам і нешматлікіх нашых турыстах! Адзін са ста, у лепшым выпадку, зь іх задаецца пытаньнем “Чаму?” цi “Што рабіць?”, пабываўшы на Захадзе, астатнія задаюць толькі пытаньне “Колькі каштуе?”.

2.

Паводле сацыялягічных апытаньняў больш за палову нашага насельніцтва хоча супрацоўніцтва з Захадам, а жыць як на Захадзе – больш за 90%! Так што, раз народ жадае – так таму і быць.

Натуральнае жаданьне жыць як у Нямеччыне і Ваялікай Брытаніі мае пад сабой толькі імкненьне карыстацца дабротамі, але ня несьці ніякіх абавязкаў: хачу атрымліваць 2000$ у месяц, але – працаваць, як на нашым трактарным; хачу, каб у мяне было вы-датнае медычнае абслугоўваньне, хачу, каб усе мне усьміхаліся, хачу культурнага са мной абыходжаньня, але – ненавіджу НАТО, але – супраць прыватнай уласнасьці, але – не люблю іх уклад жыцьця і іх традыцыі, не хачу вучыць іх мову і г.д. і да т.п.

3.

40% беларусаў дома размаўляюць на нашай беларускай мове (нібыта згодна вынікаў апошняга перапісу насельніцтва).

 

 

 

Сутнасьць праблемы – у множнасьці беларускіх моў: “наркамаўка”, “тарашкевіца”, “трасянка”, украінска-палеская і, як ні дзіўна, расейская(!) мовы. Несумненна, 40-50% беларусаў размаўляюць на сваім адметным дыялекце. Гэта – альбо “трасянка” альбо расейская мова, прыпраўленая ўключэньнем 5-10 літвінска-беларускіх слоў такіх, як, напрыклад, “хата”, “добра” (“добре”), “рабіць”, “як” і інш. Гэта і ёсьць беларуская мова ў разуменьні вышэйпамянёных 40%. На “наркамаўцы” і “тарашкеві-цы” размаўляе не больш за 1% насельніцтва.

4.

Пры страце незалежнасьці і ліквідацыі РБ распачнецца нацыянальна-вызвольная барацьба беларусаў супраць акупантаў”.

Нацыянальна-вызвольная барацьба каго заўгодна і дзе заўгодна, толькі не беларусаў у Беларусі супраць расейцаў, бо для беларусаў у Беларусі няма ніякіх прызнакаў нацыянальнага прыгнёту з боку расейцаў, тым больш якоесь “акупацыі”. Грамадзяне РФ, як супрацоўнікі спецслужб, так і расейцы ўвогуле на тэрыторыі Беларусі ў сьвядомасьці беларусаў не “акупанты”, а наадварот – свае, “нашы”. А вось, што тычыцца палякаў, ліцьвінаў ці заходніх украінцаў, вось гэта ўжо дакладна “акупанты” ў сьвядомасьці беларусаў – узгадайма вядомыя беларускія клішэ: “польскія паны”, “літоўскія феадалы”, “бандэраўцы” і г.д.

5.

Калі ж Беларусь застанецца незалежнай, то, рана ці позна, запануе дэмакратыя, свабода слова, свабодны рынак і беларушчына.

 

 

 

Падобнае вельмі спрэчнае сьцьверджаньне вынікае ўсё з таго ж памылковага пастулята пра тое, што беларусы ёсьць эўрапейскай нацыяй, каторай натуральным чынам уласьціва імкненьне да такіх выпакутаваных эўрапейскай цывілізацыяй каштоўнасьцяў, як свабода асобы, правы чалавека, сапраўдная дэмакратыя і г.д. На самой жа справе нельга адмаўляць тое, што беларусы, як нацыя сфармаваліся ў абсалютна іншым сьвеце – Расейскай імпэрыі і СССР, г.зн. дзяржавах азыяцкага тыпу, і маюць усе ўласьцівыя ім этнакультурныя рысы, хай і ў крыху размытых формах, а менавіта: перавага дзяржаўных інтэрэсаў над інтэрэсамі індывіда і адсюль пагардлівае стаўленьне да каштоўнасьці чалавечага жыцьця; звычка да рабскага падпарадкаваньня ўладару і адсюль поўная адсутнасьць уяўленьняў аб вышэйпамянёных эўрапейскіх дэмакратычных каштоўнасьцях. З чаго б гэта ў такім разе чакаць, што беларусы будуць імкнуцца будаваць дзяржаву эўрапейскага тыпу?

6.

Толькі тады, калі рабочыя і служачыя ў сябе на працоўным мейсьцы пачнуць размаўляць на беларускай мове, калі ажыцьцявіцца беларусізацыя ўсяго справаводства, толькі тады, у рэшце рэшт, будзе вышэй і зарплата. (ТБМ)

Дык ужо амаль палова беларусаў размаўляе паміж сабой пабеларуску (гл. п. 3 дадзенае табліцы). Так што, можна чакаць, што месяцаў, так, праз 6-7, спантанна, паводле ініцыятывы “зьнізу”, з тоўшчы народных “беларускамоўных” мас, усё ці, як мінімум, палова справаводства, кампьютарнага праграмнага забесьпячэньня і г.д. будзе пераведзена на беларускую мову – мову 40-50% насельніцтва… праўда, па прынцыпу: “зачем” – “зачэм”, “почему” – “пачаму”, “деревня” – “дзярэўня” і да т.п.

А што тычыцца грошай і зарплаты, то іх сувязь з мовай зносін рабочых – нулявая.

7.

Беларускія палякі – гэта апалячаныя беларусы.

Само гэта сьцьверджаньне – абраза для палякаў Беларусі, першы крок да канфрантацыі. Калі чалавек лічыць сябе палякам – значыць, ён і ёсьць палякам. Няважна, на якой мове ён размаўляе. Ёсьць жа, у рэшце рэшт, расейскамоўныя беларусы – мільёны! Гэтыя антыпольскія тэндэнцыі сярод беларускай апазыцыі паказваюць, што чакае беларускіх палякаў пры гіпатэтычным варыяньце прыходу гэтае апазыцыі да ўлады. Адбудзецца, так бы мовіць, пераемнасьць улады ў дачыненьні да польскага пытаньня – пераемнасьць палітыкі паступовага афіцыйнага заніжэньня колькасьці польскае меньшасьці, бо галоўным пытаньнем будзе гегемонія беларускае нацыі. Што такое 80%, калі нацыя тытульная – трэба каб было 99%!

mail.gif (2396 bytes)
Пішыце нам

Вярнуцца на галоўную старонку