| Licvinskaja Беларуская Русская |
Літва Litvania Литвания |
Правы чалавека, вольнасьць асобы, рэлігійная талерантнасьць – вось спадчына, якая дасталася сучасным дэмакратычным дзяржавам ад ВКЛ – Атлянтыды Сярэднявечча, якая зьнікла ў акіяне імпэрыялізму, абсалютызму, невуцта і пачварных інстынктаў захопнікаў. У ВКЛ знаходзілі прытулак усе перадавыя і непрызнаныя ідэі і рухі свайго часу, як рэлігійныя, так і грамадскія, навуковыя, палітычныя. Сучасным ліцьвінам ня трэба даказваць перавагі дэмакратыі альбо слушнасьць “Дэклярацыі правоў чалавека”. Гэтыя паняцьці для нас гэтак жа натуральныя, як для большасьці ўсходніх беларусаў – цяга да Расеі, а для расейцаў – імпэрскае мысьленьне. Мы, ліцьвіны, ськіраваныя ў будучыню і выкарыстоўваем сучасныя тэхналёгіі і грамадскую думку не таму, што мы парвалі са сваім мінулым, са сваёй гісторыяй; для сучасных ліцьвінаў, як і для нашых продкаў, будучыня і ёсьць спадчына. Бо мы ськіраваныя толькі ўперад, а некаторыя нашы нацыянальныя дзеячы яшчэ трыста год таму думалі і клапаціліся пра тое, да чаго сусьветная супольнасьць прыходзіць толькі зараз. Так продкі ідуць разам з намі і, нават, наперадзе нас, а мы ідзем разам і наперадзе сваіх нашчадкаў. Мы паяднаныя адной зямлёй, адным духам – духам Прышласьці, дзе страчваецца няўмольнасьць Часу. Як Рымская імпэрыя дала штуршок нараджэньню Эўропы, так і ВКЛ выкрышталізавала ды ўзмацніла такія нацыі і дзяржавы як польская, літоўская, украінская ды беларуская. Мы, нашчадкі загінуўшае цывілізацыі, ня зьніклі ў Вечнасьці, а наадварот – узмацніліся духам. Сёньня, у час інфармацыйнага грамадства, супэртэхналёгій і сусьветнае лібэралізацыі, зьявілася магчымасьць узьняць зь нябыту нашу Айчыну і зноў трымаць курс скрозь акіян гісторыі на Веру і Волю, вашу і нашу… Ліцьвін! Знайдзі свае карані і не мітусіся сярод іншых нацый! Хадзем з намі. І хай дапаможа нам Бог! Літванія – наша Айчына, Заходняя Беларусь – наша зямля.
|
|