|
НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ РЫСЫ ЛІЦЬВІНАЎ
1. Моцны ліцьвінскі нацыянальны дух, без
азіраньняў на суседзяў і неразумных агаворак.
Радзіма – Літванія, нацыя – ліцьвіны. Гэта –
аксіёмы і аспрэчваньню не падлягаюць.
2. Ліцьвінскі дух вышэй за ўсё, астатняе
ідзе ўсьлед за ім. Няма духу – ні мова, ні
гісторыя, ні культура ня дасьць сілы Літваніі.
Гэтаму духу немагчыма даць тлумачэньня, бо
надаецца ён Богам.
3. Наша нацыяналная гістарычная
спадчына – летапісная Літва, ВКЛ, Рэч Паспалітая
Абодвух Народаў, Рэч Паспалітая Польская і
Заходняя Беларусь. Усе ліцьвінскія дзеячы ВКЛ,
Рэчы Паспалітае і Заходняе Беларусі – нашы
ныцыянальныя дзеячы.
4. Наша мова – ліцьвінская – ўжо,
практычна, акрэсьлена. Гэта мова, набліжаная да
“тарашкевіцы”, са шматлікай групай слоў,
блізкіх да польскай мовы, мовы ліцьвінаў ВКЛ і,
асабліва, да заходнебеларускага дыялекту . Пры
пісьме выкарыстоўваецца “лацінка”.
5. Мы – эўрапейцы і надзвычай высока
цэнім ідэалы свабоды асобы ва ўсіх яе прявах;
рашуча адпрэчваем расізм, антысемітызм,
шавінізм, любую іншую дыскрымінацыю людзей па
якіх-небудзь прыкметах.
6. Мы не ўспрымаем пагарду да грошай і
прыватнай уласнасьці.
Табліца 1.
Своеасаблівасьці мэнталітэту ліцьвінаў,
“несьвядомых”
і “сьвядомых” беларусаў:
| |
Ліцьвіны |
Беларусы
(“несьвядомыя”) |
Беларусы
– “адраджэнцы” (“сьвядомыя”) |
Мова |
Ліцьвінская
(“тарашкевіца”
у “заходнім стылі”) |
Беларуская
“трасянка”, расейская |
Беларуская
“наркaмаўка”, беларуская “трасянка”,
беларуская “тарашкевіца” |
Графіка |
“лацінка” |
“кірыліца” |
“кірыліца”,
“лацінка” |
Асноўныя
веравызнаньні |
Каталіцтва
Пратэстантызм
Уніяцтва Праваслаўе |
Праваслаўе
(РПЦ)
Атэізм |
Праваслаўе
Каталіцтва Уніяцтва
Сучасныя паганскія культы |
Гістарычная
спадчына |
Саюзы
плямёнаў – яцьвягаў, літвы і дайновы; ВКЛ, Рэч
Паспалітая Абодвух Народаў, Рэч Паспалітая
Польская, Заходняя Беларусь |
Саюзы
плямёнаў – крывічаў, радзімічаў, дрэгавічаў;
Полацкае княства, Расейская імпэрыя, Усходняя
Беларусь, БССР, СССР |
Саюзы
плямёнаў – крывічаў, радзімічаў, дрэгавічаў ды
інш.; Полацкае княства, ВКЛ, БНР, БССР |
Стаўленьне
да Расейскае дзяржавы |
Адчужанае |
Прага
зьліцьця, гатоўнасьць да поўнай асыміляцыі
расейцамі |
Скрайне
непрыязнае і варожае аж да нянавісьці |
Галоўныя
супольныя каштоўнасьці |
Бог,
ліцьвінскі дух, мова, культура |
Размытыя |
Мова,
культура, незалежнасьць дзяржавы РБ |
Адносіны
да свабоды асобы |
Лібэральныя,
амаль да поўнай свабоды асобы |
Адмаўленьне
свабоды асобы перад дзяржавай |
Значнае
прыніжэньне свабоды асобы перад дзяржаўнымі
інтэрэсамі |
Бліжэйшыя
нацыі і этнічныя групы |
Палякі,
заходнія беларусы |
Расейцы |
Беларусы,
ліцьвіны, заходнія беларусы |
Адносяць
сябе да цывілізацыі |
Заходняй |
Усходняй |
Паміж
Захадам і Усходам |
Табліца 2. Што
перашкаджае беларусам - “адраджэнцам”, каторыя
ўсьведамляюць свае ліцьвінскія карані, зрабіць
крок і стаць ліцьвінамі ня толькі па назьве, але і
па сутнасьці:
Сумненьне
беларуса |
Адказ
ліцьвіна |
1.
Мы і гэтак амаль што чужыя беларускаму народу, а
тут аддалім сябе ад яго яшчэ больш. |
1 . Беларускі народ, асабліва на
ўсходзе, сам ужо даўно аддаліў вас ад сябе, і ў
гэтым няма трагедыі для гэтай часткі беларускага
народа. Ён сам выбраў свой шлях, а вы спрабуеце
цягнуцца за ім на ланцугу, прыціснуўшы ўласную
годнасьць дзеля прагі ўлады ў РБ. |
2.
Мы шмат год працавалі на ніве ме-навіта
беларушчыны. Няўжо наша энэргія прападзе задарма ? Шкада ча-су, працы,
сіл. |
2.
Працуючы дзесяцігодзьдзямі на “віртуальную”
Беларусь, фактычна вы працавалі на рэальную
Літванію. Нават, калі вы застанецеся “сьвядомымі
беларусамі”, мы, ліцьвіны, вы-сока цэнім вашу
працу і выкарыстаем яе ў будучыні. |
3.
У нас ня будзе сваёй дзяржавы і тэрыторыі. Зноў
пачынаць усё з пачатку ? |
3.
У вас ніколі не было, няма і ня будзе той Беларусі,
якая мроіцца. Трэба ахвяраваць альбо дзяржавай,
якая цябе не прызнае, альбо сваім духам. Мы абралі
свой шлях: РБ – няродная нам дзяржава. Мы проста
яе грамадзяне па пашпарце. Па духу мы – ліцьвіны
і сэрца наша належыць зямлі Заходняе Беларусі –
Літваніі. |
4.
Колькі ж вас, ліцьвінаў, будзе ? Сто? Тысяча? Гэта мізэр. Ня
нацыя, а нейкая сэкта! |
4.
Мы ўжо існуем дэ-факта. Адмаўляць наша існаваньне
абсурдна. Па ўсіх агульнапрызнаных
характэрыстыках мы зьяўляемся асобнай нацыяй. Мы
лічым, што сваім існаваньнем у арганізаванай
форме мы паступова абудзім глыбінныя імкненьні
тых, хто шукае адказу на пытаньне “Хто я?” і
адказвае: “Я – не расеец, не паляк, не беларус, бо
яны – не такія, як я.” Сотні тысяч заходніх
беларусаў – ліцьвіны па паходжаньню, заўтра яны
стануць імі па сутнасьці. |
|