This site hosted by Free.ProHosting.com
Google
     Licvinskaja
     Беларуская
     Русская

Літва      Litvania    Литвания

 

“ЗАБЛЫТАНАЯ” ГІСТОРЫЯ


З часоў, як перастала існаваць наша старая дзяржава – Вялікае Княства Літоўскае, Рус-кае і Жамойцкае, гісторыкі розных зацікаўленых народаў (расейцаў, літоўцаў, палякаў, беларусаў ды інш.) здолелі, здаецца, амаль канчаткова заблытаць пытаньні аб назьве, этнічнай тэрыторыі ды этнічнай прыналежнасьці ліцьвінаў. Усё гэта адбывалася з-за адсутнасьці на працягу апошніх амаль двухсот год непасрэдна ліцьвінскае гістарычнае навукі (за выключэньнем некаторых прац беларускіх і польскіх гісторыкаў, фактычна, ліцьвінскіх па сваім зьмесьце ды пункту гледжаньня на асьвятляемыя падзеі).

Агульнавядомым і неаспрэчным фактам для ўсіх зацікаўленых бакоў (за выключэньнем, хіба што, адных літоўцаў) ёсьць высьветленая праз працы многіх этнографаў і гісторыкаў этнічная мяжа паміж чыста балцкім насельніцтвам ВКЛ і непасрэдна гістарычнай Літвой – Літваніяй. Гэта мяжа прыкладна адпавядае адміністратыўным межам паміж Жамойцкім ваяводствам ВКЛ ды Ковенскім і Упіцкім паветамі Трокскага ваяводства ВКЛ, з аднаго боку, і Гарадзенскім і Трокскім паветамі таго ж ваяводства ды Вількамірскім паветам Віленскага ваяводства ВКЛ, з другога. Дарэчы, прыкладна такою ж была мяжа паміж даваеннай Рэччу Паспалітай Польскай і Літоўскай Рэспублікай.

Такім чынам, з часоў ВКЛ маем добра вядомую этнічную і адміністратыўную літоўска (жамойцка-аўкштайцка) - ліцьвінскую мяжу. Cправа толькі ў тым, што называлі яе мяжой паміж “літоўцамі” і “беларусамі”. Што за трызьненьне? Няўжо, прыўласьціўшы нашу назву, гі-старычную спадчыну ды сталіцу, нашчадкі жамойтаў з аўкштайтамі сталіся ліцьвінамі? – Нічога падобнага! Альбо няўжо Віленшчыну ды Гарадзеншчыну ў часы ВКЛ і Рэчы Паспалітай Або-двух Народаў хоць калі-небудзь называлі “Белай Русьсю”? – Ніколі! Як літоўцы былі і застаюц-ца літоўцамі, а беларусы (русіны ВКЛ) – беларусамі, так і Літванія заўсёды была і застаецца Літваніяй – этнічнай тэрыторыяй (зараз Літванія захавалася у выглядзе рэгіёна, які абнімае землі, у асноўным, Заходняй Беларусі) нашае нацыі – ліцьвінаў – народа, этнічна роднаснага беларусам, як, прыкладам, харваты сэрбам, а чэхі славакам. Роднаснага і блізкага, але абсалютна інша-га па духу. Меркаваньні ж, якія спрабуюць абвергнуць вышэйпададзенае сьцверджаньне, грун-туюцца, найперш, на дэмагогіі і перакручваньнях, выкліканых разнастайнымі палітычнымі замовамі.

Для таго ж, каб акрэсьліць сваю этнічную тэрыторыю, зьвернемся да нармальнае практыкі часоў ВКЛ – па стане, напрыклад, на 1566 г.: з 13 ваяводстваў ВКЛ толькі 6 (Трокскае, Ві-ленскае, Наваградскае, Падляшскае, Менскае ды Берасьцейскае) непасрэдна называліся Літ-вой (Літваніяй), але, адкінуўшы паветы з этнічна адрозным ад ліцьвінаў насельніцтвам, маем, што толькі 16 паветаў з 30-ці у ВКЛ складалі ўласна Літванію, а менавіта:

    • ваяводства Віленскае – цалкам (5 паветаў): Ашмянскі, Лідскі, Браслаўскі, Вілька-мірскі, Віленскі;
    • ваяводства Трокскае – 2 паветы з 4-х: Трокскі і Гарадзенскі;
    • ваяводства Наваградскае – цалкам (3 паветы): Наваградскі, Ваўкавыскі, Слонімскі;
    • ваяводства Падляшскае   (на землях Падляшскага ваяводства пражывала зьмешанае насельніцтва: ліцьвіны і палякі)  – цалкам (3 паветы): Дарагічынскі, Мельніцкі, Бельскі;
    • ваяводства Менскае – адзін павет з двух: Менскі (Менскі павет злучаў у сабе тэрыторыі, населеныя як ліцьвінамі, так і русінамі);
    • ваяводства Берасьцейскае (насельніцтва Берасьцейскага ваяводства было, ў асноўным, нашчадкамі яцьвягаў і мела (ды мае і цяпер) этнічныя асаблівасьці) - цалкам (2 паветы): Берасьцейскі і Пінскі.

У ваяводстве Трокскім апроч ліцьвінскіх былі і паветы Ковенскі і Упіцкі зь літоўскім насельніцтвам, а ў ваяводстве Менскім – павет Мазырскі, населены русінамі. У тыя часы ВКЛ уяўляла сабой адзіны непадзельны дзяржаўны арганізм і такія спалучэньні ў межах аднаго ваяводства паветаў з насельніцтвам рознага этнічнага паходжаньня маглі быць прадыктаваныя не-абходнасьцю зручнага кіраваньня гэтымі тэрыторыямі. Залічэньне ж Пінскага і Берасьцейскага паветаў да Літваніі (сучаснае Заходняе Беларусі) трэба разглядаць з улікам вышэйпададзенае заўвагі, якая, тым не меньш, не нерашкаджае ім быць арганічнай часткай гэтага рэгіёну.

Падводзячы рысу пад разглядам, так бы мовіць, тэрытарыяльнага пытаньня, неабходна заўважыць, што мы закранаем яго толькі таму, што мусім гэта зрабіць, бо яно наўпроста зьвязанае з пытаньнем аб назьве нашага народу, а таксама, каб акрэсьліць свае карані, пазбавіўшыся тым самым чужога.

І зрабіць гэта вельмі важна, бо фатальнай памылкай ранейшае ліцьвінскае палітыкі была барацьба за захаваньне, а потым аднаўленьне ВКЛ не ў этнічных межах Літваніі, а ў яго дзяржаўных граніцах. Спробы ўтрымаць падуладныя тэрыторыі (Русь, Украіну, Жамойць) прывялі, ў рэшце рэшт, да скону самой дзяржавы ліцьвінаў, так сама, як і “нацягваньне” ўласнае назвы на неліцьвінскія правінцыі прывяло да размываньня самой дэфініцыі “Літва” і раздзяленьня яе на “Літву”, “Літванію” і “Беларусь”. А ў далейшым гэта згуляла зь ліцьвінамі злы жарт, адлюстраваньнем якога і ёсьць той факт, што сёньняшнія ліцьвіны мусяць пісаць дадзены тэкст, спрабуючы аднавіць сапраўдны стан рэчаў.

Змаганьне ж пасьля падзеньня ВКЛ за аднаўленьне яго як дзяржавы, у якую ўваходзілі б землі рускія (назовы “русін”, “рускі” зьяўляюцца саманазвай насельніцтва ўсходняе часткі ВКЛ, г. зн., у асноўным, усходняе паловы сучаснае Беларусі; пазьнейшы назоў – “беларусы”), толькі пазбаўляла ідэю адраджэньня Айчыны дакладнасьці і выразнасьці. Русінскія правінцыі заўсёды мелі моцны пра-ўсходні чыньнік, апрача таго, натуральна, што русіны, як іншы народ, ня надта цікавіліся адраджэньнем Літваніі. Усё гэта рабіла ліцьвінскія паўстаньні, загрунтаваныя на такой “дзяржаўніцкай” глебе, бесперспэктыўнымі і безнадзейнымі. Таму зараз мы павінны ўлічыць урокі гісторыі і, пазбавіўшыся імпэрскіх амбіцый, займацца, нарэшце, справамі ўласна ліцьвінскімі.

Спробы ж асыміляцыі русінаў, намаганьні зрабіць зь іх цалкам эўрапейскі народ пры-вялі да грамадзянскай вайны 1648 - 1667 г.г., абцяжаранай вонкавай агрэсіяй. Гэта вайна падар-вала нутраныя сілы дзяржавы і паклала пачатак яе скону. Бунт усходніх правінцый супроць ліцьвінскае асыміляцыі ўвогуле і Уніі ў прыватнасьці можна лічыць, у пэўным сэньсе, першай адкрытай праявай русінскага нацыянальнага духу. Выразьнікі гэтага духу, практычна, першыя цалкам русінскія нацыянальныя дзеячы Афанасій Філіповіч і Сімяён Полацкі былі зацятымі апа-лягэтамі праваслаўя ды ўсходняй, візантыйскай культурнай традыцыі, што натуральна. Менаві-та таму для іх, як і для ўсіх нармалёвых русінаў, маскоўскія акупанты ды ўкраінскія казакі былі духоўна значна бліжэй і роднасьней, чым эўрапейцы – ліцьвіны і палякі.

Такі супраціў русінаў ліцьвінскаму ўплыву стаўся зусім нечаканым для тагачаснае ліцьвінскае эліты і пахаваў надзеі на стварэньне адзінага народа ў ВКЛ; яскрава прадэманстраваў, што Белая Русь ёсьць толькі “прыцемкавай” пераходнай зонай паміж Эўропай і Азіяй, паміж Літваніяй і Масковіяй, што русіны (беларусы) натуральным чынам туляцца да Ўсходу, пачуваючыся там утульней, у той час, як ліцьвіны ёсьць нацыяй цалкам эўрапейскай.

На жаль, некаторыя ліцьвінскія рэвалюцыянэры - “народнікі” гэтага так і ня ўцямілі, працягваючы лічыць русінаў (беларусаў) аднолькавымі з ліцьвінамі, што прывяло іх (гэтых рэвалюцыянэраў) да ідэі нараджэньня беларускага нацыянальнага руху, што пацягнула, у сваю чаргу, за сабой зьяў-леньне такога фэномену, як “сьвядомыя беларусы”…

mail.gif (2396 bytes)
Пішыце нам

Вярнуцца на галоўную старонку