|
Віктар Кунцэвіч
Уладзіслаў Шарабайка
МАНІФЭСТ
ЛІЦЬВІНАЎ
ДА ЧЫТАЧА
Гэта – слова ліцьвінаў.
Слова тых, хто зьнік, але не памёр; хто
адыйшоў убок, каб потым вярнуцца. Бо той, хто з
Богам – ведае, а хто – не, то мы кажам вам: нічога
не зьнікае і ўсё вяртаецца.
Насуперак усяму, мы захавалі ў сабе дух
Маці-Літвы і памяць продкаў-ліцьвнаў. Мы –
ліцьвіны, і няма ў нас “сьвядомых” і
“несьвядомых”, няма і змаганьня за тое, каб
“людзьмі звацца”, бо мы – людзі ад нараджэньня
свайго, і яднае нас ліцьвінскі дух, які не створыш
штучна ні прапагандай, ні закляцьцямі, ні бурлівай і
бясконцай спрэчкай; яднае нас наша зямля – зямля
сучаснае Заходняе Беларусі – летапіснае Літвы.
Наша слова да ўсіх, зь кім мы жылі і
жывем побач, – да беларусаў і палякаў, да латы-шоў
і літоўцаў, да расейцаў і татараў, да жыдоў і
украінцаў.
Мы даруем усе крыўды вам, вашым продкам
і вашым дзяржавам.
Усе непаразуменьні паміж нашымі
народамі за больш, чым тысячагадовую гісторыю
павінны быць усьвядомленыя і скасаваныя.
Даруце і вы нам! Жывіце з Богам!
Мы – в я р т а е м с я!
|