Серыя выданьняў "Літванія" зьвяртаецца да праблематыкі станаўленьня новага этнасу - ліцьвінаў. На працягу 2000 году плянуецца выдаць неалькі частак гэтае сэрыі, дзе будуць зьмешча-ныя публіцыстычныя артыкулы розных аўтараў, экскурсы ў гісторыю, перадрукі зь іншых выдань-няў, сьпісы паняцьцяў і іншыя матэрыялы, аб'яднаныя адзінай мэтай - паказаць, хто такія ліцьвіны, дзе іх этнакультурныя і гістарычныя карані, якімі ёсьць іх сьветапогляд і мэнталітэт, хто іх продкі... Большасьць аўтараў "Літваніі", зьяўляючыся паводле паходжаньня ліцьвінамі і выхадцамі з Заходняй Беларусі, у сваіх працах абапіраюцца на польскую гістарыяграфію, выкарыстоўваючы, таксама, падвергнутыя крытычнаму аналізу некаторыя пастуляты літоўскіх і беларускіх гісторыкаў. СЬПІС ПАНЯЦЬЦЯЎ Улічваючы той факт, што ў дадзены час у Беларусі (асабліва ў Заходняй Беларусі) і, часткова, у іншых краінах вылучылася мноства зусім невялікіх групт ліцьвінаў, разнастайных паводле тактыкі і стратэгіі свайго разьвіцьця, але маючых па некаторых прызнаках рысы этнасу, які нараджаецца, падаем сьпіс паняцьцяў, выкарыстоўваемых у дадзеным выданьні, каторыя ты-чацца назваў народаў і тэрыторый. Дадзены сьпіс мае на мэце пазьбегнуць блытаніны і супадзеньняў у назвах абсалютна розных паняцьцяў і грунтуецца на наступным: 1. расейцы, украінцы і абсалютная большасьць беларусаў называюць Літоўскую рэс-публіку "Літва", а яе жыхароў - "літоўцы"; 2. палякі называюць Літоўскую рэспубліку "Litwa" ("Літва"), а яе жыхароў - "litwi-ny" ("ліцьвіны"); 3. толькі вельмі невялікая (не больш за 1%) частка беларусаў называе Літоўскую рэс-публіку "Летува", а яе жыхароў "летувісы", і колькасьць такіх беларусаў зьніжаец-ца, бо пасьля 1994-95 г.г. "сьвядомыя беларусы" адмовіліся ад ужываньня такіх тэрмінаў; 4. амаль кожны пяты беларус (а ў Заходня Беларусі - кожны трэці) чуў і прызнае, што раней частка беларусаў мела этнонім "ліцьвіны"; 5. кожны этнас мае поўнае права вырашаць самому, як яму называць людзей той ці іншай нацыянальнасьці, ту ці іншую краіну, гістарычную вобласьць ці тэрыторыю. Паняцьце Тэрміналёгія Польская Ліцьвінская Ангельская Беларуская Расейская 1.Гістарычная назва зя-мель, якія ўваходзілі ў склад Вялікага Княства Літоўскага. Litwa Litwa Lithuania Litvania Літва Литва 2. Літоўская рэспуб-ліка Litwa Litwa Lithuania Літва Литва 2а. Літоўцы - тытуль-ны этнас сучаснае Лі-тоўскай рэспублікі, на-шчадкі жамойтаў і аўк-штайтаў. Litwiny (litewski) Litovcy (litovski) Lithuanians (lithuanian) Літоўцы (літоўскі) Литовцы (литовский) 3. Сучасная назва гі-старычнае вобласьці - радзімы ліцьвінаў (су-часные Заходняя Бе-ларусь і паўднёва ус-ходняя частка Літоў-скае рэспублікі). Litwania Litwanija Litvania Літванія Литвания 3а. Ліцьвінскі этнас - ліцьвіны Рэчы Паспа-літае і ВКЛ, а зараз, у асноўным, - выхадцы з Заходняе Беларусі і паўднёва ўсходняй часткі Літоўскае рэспублікі. Litwinopolacy (litwinopolski) Litwiny (litwinski) Litvanians Litvins (litvanian) Ліцьвіны (ліцьвінскі) Литвины (литвинский) Ўладзіслаў Шарабайка СПРОБА ЗРАЗУМЕЦЬ альбо разважаньні аб гісторыі Літваніі да Міндаўга Спрабуючы ўявіць сабе як мага больш ясную, простую і наглядную гісторыю Літваніі, у прыватнасьці, яе перыяд, папярэдні Міндаўгу; валодаючы неабходнай упартасьцю і цярплівасьцю ў супастаўленьні дадзеных розных гістарычных школ; і ўлічваючы, таксама, палітычны расклад апошніх дзесяцігодзьдзяў, зацікаўлены дасьледчык можа прыйсьці да дастаткова абсурднай на пер-шы погляд высновы аб тым, што на нашых этнічных тэрыторыях (гл. мапу Nr.__) пражывала нейкае балцкае насельніцтва (без назвы!), актыўна "размываемае" славянамі. Такі вось лёс наканаваны бе-ларускай (і не толькі беларускай) гісторыяй ранняга Сярэднявечча Літваніі. Але нават самыя сьме-лыя заходнія межы расьсяленьня крывічаў і дрэгавічаў у навучальных дапа-можніках БССР - РБ ледзьве сягаюць лініі Вільня - Наваградак - Слонім - Берасьце. Няма сумненьняў, што ўзаемнае пранікненьне плямён і культур дасягала соцень кілямэтраў, але, калі, паставіць сабе на мэце вылу-чыць асноўныя плямёны, ад каторых ідзе радавод насельніцтва Літваніі, то прыходзім да ніжэйпа-дадзеных высноў. Такім чынам, паводле беларускай гістарыяграфіі русіны (саманазва беларусаў у ХІІІ-ХІХ ст.ст.) - гэта, у асноўным, нашчадкі трох груп славянскіх плямён: крывічаў, дрэгавічаў і радзімічаў. Паводле літоўскай гістарыяграфіі літоўцы - гэта нашчадкі, у асноўным, жмудзінаў (жамойтаў) і аўк-штайтаў. Падобныя вэрсіі ўзьнікненьня сваіх народаў (натуральна, вэрсіі спрошчаныя для школьнага выкарыстаньня) даўно высунутыя і ва ўсіх астатніх суседніх краінах - Украіне, Польшчы, Расеі і Латвіі. Што ўражвае, дык гэта тое, што сярод усіх гэтых плямён-заснавальнікаў амаль ідэальна вы-лучаецца "нікому не патрэбная" тэрыторыя непасрэдна Літваніі. Хто жыў паміж аўкштайтамі і ва-лынянамі, мазоўшай і крывічамі, ў гісторыка-прапагандысцкай літаратуры альбо не ўзгадваецца зу-сім, альбо ўзгадваецца ўскосна. Усе асноўныя плямёны-продкі канцэнтраваліся вакол адпаведных сучасных нацыянальных цэнтраў (спрошчана): Каўнас - Паневежыс у Літве; Менск - Полацк - Тураў у Беларусі; Львоў - Роўна - Кіеў у Украіне; Масква - Твер - Ноўгарад - Ўладзімір у Расеі; Вроцлаў - Шчэцін - Варшава - Кракаў у Польшчы. Праўда, тут неабходна аддаць належнае літоўскай гістарыяграфіі. У адрозьненьне ад іншых нацыянальных гістарычных школ яна валодае адной проста бліскучай асаблівась-цю: з кожным годам, з кожнай новай навуковай працай арэал расьсяленьня продкаў сучасных літоў-цаў няўхільна пашыраецца на паўднёвы ўсход, усё далей і далей у глыб терыторыі РБ, пакрываючы ўжо амаль палову (але, усё ж, яшчэ толькі палову!) нашае этнічнае тэрыторыі. Сапраўды надзывачайная дынаміка! Вельмі кранальная, але адчуваецца, усё ж, брак фантазыі. Ці, напрыклад, з тым жа Міцкевічам, ад каторага літоўцы спачатку адмаўляліся (а мо нават і ня ведалі, хто такі), а цяпер з-за моцнай арганізаванай у Польшчы кампаніі, прысьвечанай юбілею вялікага польскага паэта-ліцьвіна, ня здолелі адмаўчацца і... залічылі-такі "Міцкявічуса" да літоўскіх паэтаў! Ці не праўда, вялікі го-нар і пашана для сусьветна вядомага паэта - прадстаўніка нацыі, зь якой сучасныя літоўцы сябе ата-ясамляюць! Так адбываецца і з усімі іншымі вялікімі ліцьвінамі, якіх літоўцы, пры ўсім жаданьні, не здолелі ўціснуць у свой ізаляцыянісцкі прыбалтыйскі кантэкст; з усімі, апрача нашых князёў і кара-лёў, бо без іх ніяк не абысьціся пры пабудове сваёй вялікай літоўскай мінуўшчыны. Але нашы сла-вутыя продкі, перад усім, натуральным чынам належаць не сучаснай Літве, а Польшчы, што цалкам апраўдана і справядліва. І ўсё ж, калі зьвярнуцца да больш сур'ёзных навуковых крыніц, то без асаблівай цяжкасьці можна вызначыць, што тэрыторыя Літваніі амаль ідэальна супадае з арэалам расьсяленьня трох на-ступных племянных саюзаў, а менавіта: яцьвягаў, дайновы і літвы. Ні адно з гэтых плямён не раз-глядаецца ў якасьці асноўнага фармуючага чыньніку ў суседніх народаў. Зрэшты, гісторыкі, магчы-ма, самі таго не прагнучы, падводзяць нас да лягічнага заключэньня, што продкамі асноўнае часткі насельніцтва Літваніі зьяўляюцца тры буйныя саюзы плямён: - па першае, гэта - літва, паводле розных ацэнак займаўшая тэрыторыі, прылеглыя да сучас-ных мест Маладэчна, Вільня, Наваградак; - па другое, гэта - яцьвягі, арыентыровачна, займаўшыя тэрыторыі, прылеглыя да сучасных мест Гародня, Беласток, Берасьце, Пінск; - па трэцяе, гэта - дайнова, якая знаходзілася паміж яцьвягамі і літвой (сучасныя месты Лі-да, Слонім). Вышэйпададзеныя меркаваньні стыкуюцца, таксама, з гіпотэзай яцьвяжскага паходжаньня заснавальніка ВКЛ - Міндаўга. Вядома ж, продкі ліцьвінаў знаходзіліся пад моцным уплывам з боку крывічаў і ўсходнеславянскіх княстваў, але пасьля Крэўскай уніі гэты уплыў хутка зьмяніўся моц-най прыцягальнай сілай польскае культуры, якая, з часам, многімі ліцьвінамі стала ўспрымацца як родная. Віктар Кунцевіч "ГНЁТ ЛІТОЎСКІХ ФЕАДАЛАЎ" Неадольнае адпрэчваньне польскай культуры большасьцю ўсходнебеларускага насельніц-тва абумоўлена: - па першае, антаганізмам праваслаўя і каталіцтва, асабліва, калі гэты антаганізм узмацняец-ца геаграфінай блізкасьцю касьцёла і царквы; - па другое, у выразным адрозненьні ўяўленьняў аб уласным сацыяльным становішчы: беларус уяўляе сябе бедным і прыгнечаным, а паляк імкнецца да заможнасьці і перавагі ва ўсім. Вы-шэйпададзенае спрашчэньне, аднак, паступова сфармавала архітыпы "пана-паляка" і "мужыка-бела-руса". І зараз беларусы думаюць, напрыклад, пра беларускага акадэміка: "Во, наш мужык-беларус, а акадэмік!" ці, наадварот, пра якога-небудзь небараку паляка: "Пан-паляк, а беспрацоўны!" і да т.п. А дзе ж мейсца ліцьвінаў у такой расейска-беларускай сьвядомасьці? Бо сярэдзіны тут быць ня можа. Памятаючы пра асаблівасьці мэнталітэту прыхільнікаў расейскае праваслаўнае царквы, мы можам стаць толькі альбо "нашымі" альбо "нянашымі". Адказ на пастаўленае вышэй пытаньне вось ужо 70 год даюць падручнікі гісторыі БССР, потым РБ. Памятаеце пра "гнёт літоўскіх феадалаў"? Гэта словазлучэньне ўбілася ў памяць кожнаму шкаляру ў нашай краіне. Радзівілы, Сапегі, Кішкі, Хадкевічы... - усе цэнтральныя родавыя маёнткі нашых ліцьвін-скіх "феадалаў" ці, інакш, магнатаў канцэнтраваліся, вядома ж, на іх Радзіме - у Літваніі - Ліцьвін-скай мэтраполіі (Гародня, Наваградак, Вільня, Несьвіж і г.д.). Таму, натуральна, іх другарадныя ці больш позьнія ўладаньні - вакол Віцебска, Смаленска, Магілёва, Гомеля і г.д. - мелі, як зараз ка-жуць, рэштавае фінансаваньне. Гэта другараднасьць Ліцьвінскае Русі вызначалася не толькі аддале-насьцю ад палітычных і фінансавых цэнтраў ВКЛ і Рэчы Паспалітае, не толькі сталай пагрозай увар-ваньня Масквы, украінскіх казакаў ды татар, але і глыбіннымі этнічнымі ды духоўнымі адрозьнень-нямі большасьці жыхароў Літваніі, з аднаго боку, і Ліцьвінскае Русі, з другога. На працягу соцень год Вялікае Княства змагалася за землі русінаў як за тэрыторыі, якія на-лежалі яму па праву валоданьня, за землі, каторыя ў дакумэнтах Вялікага Княства называліся не больш, чым "прыслухоўваючыміся". Сталая ж экспансія Масквы на Ліцьвінскую Русь тлумачыцца лягічным імкненьнем маскоўскіх цароў далучыць да сваёй дзяржавы адносна лёгкую здабычу - зем-лі, населеныя народам на самой справе блізкім маскоўцам па духу, этнічна и канфэсыйна . З улікам вышэйпададзенага зусім натуральна, што "гнёт літоўскіх феадалаў" выражаўся не толькі ў эканамічнай дыскрымінацыі Ліцьвінскай Русі ў параўнаньні з Літваніяй, але і ва ўціску па-літычнага ўплыву русінаў у Вялікім Княстве. Як і зараз, палітычнай вагай у тыя часы валодалі, вядо-ма ж, толькі тыя, хто меў грамадскае становішча, званьні, зямлю, фінансы і г.д., хай нават у міні-мальных памерах. У Літваніі ўсім гэтым валодалі ад 15-ці да 30-ці адсоткаў насельніцтва, у асноў-най масе гэта была наша ліцьвінская (пазьней польска-ліцьвінская) дробная шляхта - ліцьвіны. У Ліцьвінскай Русі сацыяльны расклад быў іншым, блізкім да Масковіі: 3-5% - магнаты, шляхта і месьцічы, астатнія - скрайне бедныя слаі насельніцтва. Апрача таго, неабходна ўлічыць, што пад уплывам ліцьвінскае і польскае культур русінскія магнаты і шляхта "ліцьвінізаваліся", пераймаючы эўрапейскія традыцыі і сьветапогляд і, ператвараючыся тым самым ўсё ў тых жа чужых мясцоваму праваслаўнаму насельніцтву "літоўскіх феадалаў". Такім чынам, як гэта ні парадаксальна, але распаўсюджаны прапагандысцкі штамп расей-скіх і савецкіх беларускіх гісторыкаў пра "гнёт літоўскіх феадалаў" пры разглядзе гэтага паняцьця ў нашым ліцьвінскім кантэксьце (ды і ў расейска-беларускім таксама) зьяўляецца слушным і па назь-ве, і па сутнасьці. Казімір Любча ЛІЦЬВІНЫ - НОВЫ ЭТНАС Не існуе ні аднаго рэальнага прызнака для вызначэньня любога этнасу як такога, хоць у сьвеце і няма ні аднаго чалавека, каторы быў бы "без этнічнага паходжаньня". Мова, звычаі, сістэма ідэалёгіі, паходжаньне, гістарычны лёс - ні адна з гэтых агульнапрынятых умоў супольнасьці не характэрызуюць этнас усебакова і ў поўным аб'ёме. Ні кожная паасобку, ні ўсе разам. На працягу ўсёй чалавечае гісторыі гэта выснова пацьвярджалася шматлікімі прыкладамі. З гэтага вынікае, што этнас ёсьць вытворчым ад гістарычнага працэсу. Відочнай праявай наяўнасьці этнасу зьяўляецца су-працьпастаўленьне сябе ўсім астатнім: "мы" і "не мы". Што ж нараджае і сілкуе гэта супрацьпа-стаўленьне? Не адзінства мовы, бо ёсьць шмат двухмоўных і трохмоўных этнасаў і, наадварот, розных этнасаў, якія размаўляюць на адной мове. Так, французы размаўляюць на чатырох мовах: францус-кай, кельцкай, бакскай і правансальскай, што зусім не шкодзіць іх сучаснаму этнічнаму адзінству, нягледзячы на тое, што гісторыя аб'яднаньня была працяглай і крывавай. Разам з тым, напрыклад, мексіканцы, перуанцы, аргентынцы і філіпінцы размаўляюць па-гішпанскі, але яны не гішпанцы. Ангельцы Нортумберлэнда размаўляюць на мове, блізкай да нарвежскй, а ірляндцы доўгі час ведалі толькі ангельскую, але ангельцамі не сталі. На арабскай мове размаўляюць шмат народаў, для мно-гіх узбэкаў таджыкская - родная мова. Сотні прыкладаў. Ідеалёгія і культура, таксама, часам зьяўляюцца для этнаса агульнымі прызнакамі, але зусім не абавязковымі. Сікхі сталі этнасам на падставе рэлігіі, манголы - на падставе сваяцтва, швайцар-цы - у выніку пасьпяховае вайны з аўстрыйцамі, якая спаяла насельніцтва краіны, дзе размаўляюць на чатырох мовах. Так сама няслушна прыраўніваць этнас да біялягічных адзінак: расы і папуляцыі. Расы адрозьніваюцца адна ад адной толькі фізіялягічнымі прызнакамі, каторыя не маюць істотнага значэньня для жыцьцядзейнасьці чалавека. Утвараюцца этнасы рознымі спосабамі, так сама па-рознаму і зьнікаюць. Часта мы сустракаем некалькі розных этнасаў, каторыя носяць адно і тое ж імя, ці, наадварот, адзін этнас можа на-зывацца па-рознаму. Так, слова "рымляне" першапачаткова азначала грамадзянаў поліса Рыма. Пазьней "рамеямі", г.зн. "рымлянамі", сталі называць сябе тыя, каго мы называем візантыйцамі. Ад-галінаваньне этноніма "рымляне", таксама, узьнікла на Дунаі, дзе пасьля рымскага заваяваньня Да-кіі было мейсца ссылкі. Каб зразумець адзін аднаго ссыльныя размаўлялі на агульнавядомай лацін-скай мове, пазьней нашчадкі ссыльных і перасяленцаў утварылі этнас, каторы прыняў назву "румы-ны", г.зн. "рымляне". Іншы вядомы прыклад. Этнонім "татар" да ХІІ стагодзьдзя аб'ядноў-ваў 30 буйных родаў, каторыя месьціліся на берагох Керулена ў Цэнтральнай Азіі. У ХІІ стагодзьдзі гэты народы ўзмац-ніліся, і кітайскія географы сталі ўжываць гэту назву да ўсіх цэнтральнаазіяцкіх качэўнікаў, у тым ліку манголаў. Калі Чынгіс у 1206 г. прыняў назву "мангол" як афіцыйную для ўсіх сваіх падданых, то суседзі па звычцы некаторы час працягвалі называць манголаў татарамі. У такім выглядзе слова "татар", як сынонім слова "мангол", патрапіла ва Ўсходнюю Эўропу і прывілася ў Паволжы, дзе мясцовае насельніцтва, у знак ляяльнасьці да Хана Залатое Арды, стала называць сябе татарамі. За-тое першапачатковыя носьбіты гэтага імя - кераіты, найманы, айраты і татары - сталі называць сябе манголамі. Прыведзеныя вышэй толькі два з найбольш вядомых прыкладаў зь вялікай колькасьці такіх, каторые дае нам гісторыя чалавечае цывілізацыі, паказваюць, што шляхі ўтварэньня і трансфармацыі этнонімаў ідуць, парой, вельмі арыгінальнымі шляхамі. Так што пераход і мадыфікацыя этноні-ма "ліцьвін" не зьяўляецца чымсьці надзвычайным. Першапачаткова ён датычыўся жыхароў непа-срэдна гістарычнае Літвы ці, інакш, Літваніі - заходняе часткі ВКЛ, выключаючы Жамойць і іншыя балцкія землі, г.зн. у асноўным, жыхароў зямель, якія ўваходзяць у склад сучаснае заходняе Бела-русі. Пазьней назва "ліцьвін" распаўсюдзілася на ўсіх грамадзянаў Вялікага Княства Літоўскага, уключаючы русінаў і балтаў. Пасьля падзеньня Рэчы Паспалітае ліцьвіны, першапачатковыя нось-біты гэтага этноніму, зыйшоўшы ў польскі культурны кантэкст - у асноўным, прадстаўнікі вышэй-шых слаёў насельніцтва - сталі называць сябе палякамі. (Частка ж былога этнасу засталася, як бы, без назвы - "тутэйшыя" і ўсё тут.) Затое, паралельна, нашчадкі жыхароў ВКЛ неславянскага пахо-джаньня, г.зн. нашчадкі балтаў - жамойтаў і аўкштайтаў - падчас фармаваньня свайго сучаснага эт-насу (другая палова ХІХ ст.) ўзялі сабе этнонім "літовец", што значыць "літвін", ператварыўшыся ў сучасных літоўцаў. Так яны называюць сябе, так іх называюць суседнія і ўсе астатнія народы, уклю-чаючы нават палякаў. Але вернемся непасрэдна да тэмы дадзенага артыкула: як ужо адзначалася вышэй, індыка-тарам этнасу зьяўляецца арыгінальная структура і стэрэатып паводзін. Яскравым прыкладам зара-джэньня новага этнасу зьяўляецца працэс жорсткага падзелу беларусаў на "сьвядомых" і "несьвядо-мых". "Несьвядомыя беларусы" - гэта, уласна, і ёсьць беларусы, працэс фармаваньня каторых у эт-нас адбываўся і адбываецца скрайне млява, з пераменным посьпехам, а ў дадзены час назіраюцца моцные тэндэнцыі да хуткай асыміляцыі беларусаў у расейцаў. "Сьвядомыя беларусы" - саманазва 10-20% насельніцтва Беларусі, у асноўным, гэта беларусы ліцьвінскага і польскага паходжаньня, вы-хадцы з Заходняй Беларусі. Саманазву "сьвядомыя беларусы" гэта частка насельніцтва выкарыстоў-вае, практычна, як этнонім. Выразна праглядаецца розьніца паміж гэтымі двумя групамі беларусаў, якая дазваляе казаць пра пачатак фармаваньня з насельніцтва Беларусі двух няроўных па колькась-ці этнічных груп: саманазва першай, меньшай групы - "сьвядомыя беларусы"; другой, большай - "беларусы", "рускія". Кожная група дэ-факта мае сваю мову, свой культурны кантэкст, свае сьвяты, сваіх нацыянальных героеў, свае маральныя каштоўнасьці, свой погляд на будучыню. Да таго ж, усё вышэйпералічанае зьяўляецца ўзаемавыключальным з абодвух бакоў; калі для адных, напрыклад, Касьцюшка - герой, то для другіх - антыгерой, калі для адных Рэч Паспалітая і ВКЛ - гістарычная радзіма, то для другіх - дзяржавы-захопнікі. Апрача таго, існуе выразна акрэсьленая рознапалярная цяга абедзьвух груп да роднасных умоўных метраполій - Эўропы і Расеі. Працэс палітычнага па-глынаньня Расеяй Беларусі завяршае папярэднія этапы зьнішчэньня беларускай мовы і невялікіх па-расткаў менавіта беларускае нацыянальнае культуры. Гэта прыводзіць да яшчэ большага размежа-ваньня паміж вышэйпамянёнымі групамі. Натуральна, працэсы фармаваньня і паміраньня этнасаў займаюць дастаткова працяглыя ча-совыя інтэрвалы ў параўнаньні з чалавечым жыцьцём, таму дасьледчыку заўсёды цяжка вызначыць, у якой стадыі знаходзіцца той ці іншы працэс. Бо нараджэньне этнасу не азначае нараджэньне яко-есь неабходнай крытычнай колькасьці немаўлят з ужо, напрыклад, ліцьвінскай сьвядомасьцю. Усё адбываецца, вядома ж, інакш - на нейкіх этапах свайго асабовага разьвіцьця пэўная колькасьць лю-дзей пачынае пакідаць адзін культурны кантэкст і пераходзіць у іншы, выходзячы з аднаго этнаса і паступова фармуючы іншы. Гэта і ёсьць, уласна кажучы, працэс "усьвядомленьня", г.зн. усьведам-леньня сябе прыналежным да іншай этнічнай групы, зараджэньне фэномену супрацьпастаўленьня "мы" і "не мы". І наадварот, працэс паміраньня этнасу зусім не азначае фізічнага зьнішчэньня ўсіх ягоных рэпрэзэнтантаў; узноў жа: носьбіты этнаса пераходзяць у іншую культуру (культуры), мяняецца іх сьветапогляд і стэрэатыпы паводзін. Этнас дэградуе, зьнікае, як рака, каторая за-канчвае свой бег сярод пяскоў пустэльні. Так здарылася і з ліцьвінамі ВКЛ, і з туркаміасманамі, і з многімі-многімі іншымі народамі. Этнасы, каторыя ствараюцца, натуральна, не пачынаюць адлік свайго радаводу з нуля - яны адаптуюць гістарычную спадчыну тых этнасаў, на зьмену каторым яны прыходзяць, ці, працягам каторых сябе лічаць. Вядома ж, неабходна улічваць, што ўсе гэты пра-цэсы тэмпаральныя і вераемнасныя, а таксама падвержаны як рэгрэсу, так і выбуховым (паскора-ным) стадыям разьвіцьця. Як мы ўжо адзначалі вышэй, можна канстатаваць, што на дадзеным этапе ў Беларусі ідзе працэс фактычнага этнічнага структураваньня насельніцтва. Калі гэты працэс будзе працягвацца і далей, а ўсё указвае на гэта, то не выключана, іто ў бліжэйшыя 10-20 год будзе сфармаваны поўна-вартасны новы этнас с саманазвай "ліцьвіны" ў кольскасьці ад 500 тысяч да 2 мільёнаў чалавек. Правобраз гэтага этнасу крышталізуецца ўжо зараз, пакуль яшчэ на ўзбочыне беларускага грамад-скага жыцьця. Відавочна, што працэс фармаваньня ліцьвінаў знаходіцца ў пачатковай стадыі і далё-кі да завершаньня, бо этнічнай базай для ліцьвінаў зьяўляюцца не толькі "сьвядомыя беларусы", каторыя, канешне, не ўсе апынуцца сярод ліцьвінаў, але, у першую чаргу, людзі, настроі каторых заўсёды замоўчваліся, а менавіта: многія выхадцы з Заходняй Беларусі і многія цяперашнія жыхары гэтых тэрыторый, не задзейнічаныя "сьвядомабеларускім" рухам, якія лічаць сябе адрознымі ад ус-ходніх беларусаў. Апрача таго, да ліцьвінаў могуць прымкнуць тыя жыхары Ўсходняе Беларусі, хто шукае духоўнага сховішча ад "россізма" і паяднаньня з Эўропай. А пакуль, сярод "младаліцьвінаў" усё яшчэ працягваюцца дыскусіі па выпрацоўцы нацыя-нальнай канцэпцыі, але праўда, каторую спародзіць гэты працэс, з часам, магчыма, зьменіць этніч-ную мапу Беларусі. Сяргей Куліч ЛІЦЬВІНЫ Ў БЕЛАРУСІ. СЭКТАНСТВА ЦІ СТРУКТУРЫЗАЦЫЯ ГАРАМАДСТВА? Кволыя намаганьні агучваньня ідэй "ліцьвінізацыі" Беларусі, г.зн. замены тэрмінаў "Бела-русь" і "беларус" на "Літва" і "ліцьвін" ажыцьцяўляліся яшчэ з часоў "беларусізацыі" Літваніі, г.зн. супрацьлеглага працэса, які мэтадычна праводзіўся расейскімі ўладамі. Як прыклад адной з такіх спроб - "краёвасьць" Ськірмунта на пачатку ХХ стагодзьдзя, а апошнім часам - мноства сектанцкіх груповак ды летуценьнікаў-адзіночак, каторыя заклікаюць да да аднаўленьня ВКЛ, Рэчы Паспалі-тай; перайменаваньня Беларусі ў Літву, беларусаў у ліцьвінаў; вяртаньня Смаленска, Вільні, Бела-стока. У прынцыпе, усё гэта можна назваць "ліцьвінскай утопіяй у Беларусі". Падобных утопій безь-ліч і ў іншых краінах, нічога ў гэтым дзіўнага ці кепскага няма; людзям уласьціва ідэалізаваць які-небудзь "залаты век" і жыць у тым часе ў сваіх марах, зыходзячы ад рэчаіснасьці. Для ВКЛ - гэта час XIV-XVI стагодзьдзяў. Апрача "ліцьвінскай" у Беларусі існуе яшчэ і "крывіцкая утопія". "Кры-вічы" ў адрозьненьне ад "ліцьвінаў" ідэалізуюць яшчэ больш сівую даўніну сучасных беларускіх зя-мель, вельмі часта дахрысьціянскія часы і культ паганскіх багоў. Акрамя ўтапічнасці сваіх ідэй і малалікасьці "ліцьвіны" яшчэ і вельмі стракаты ідэалягічна і не маюць адзінства поглядаў па многіх пытаньнях, апрача аднаго: перайменаваньня ўсіх беларусаў у ліцьвінаў, Беларусі ў Літву, г.зн. сябе і беларусаў яны лічаць адной нацыяй, адным этнасам. Апош-няе зьяўляецца слушным і ў дачыненьні да "крывічаў". Грунтоўна іншай бачыцца спроба чарговае невялікае групы заявіць аб сабе як аб ліцьвінах, каторыя ўважаюць беларусаў за асобны этнас, адрозны ад новага ліцьвінскага этнаса. Такім чынам, яны, як бы, пераходзяць у іншую плоскасьць стасункаў зь беларусамі: вы - беларусы, мы - ліцьвіны. Нягледзячы на скрайнюю малалікасьць, яны атрымліваюць магчымасьць весьці палеміку і прасоў-ваць свае нацыянальныя каштоўнасьці на межэтнічным узроўні, як, прыкладам, палякі, расейцы ці татары, якія пражываюць у Беларусі. Прэцэдэент быў - узгадайце раскрутку "яцьвягаў" славэтным Шэлеговічам. Нягледзячы на цьмяныя і няясныя мэты, якія перасьледавала гэта раскрутка, вынік ашаламляльны - за год-два работы дзесяткі тысяч людзей былі гатовыя называцца яцьвягамі. Не зважаючы на вышэпамянёныя нядрэнныя магчымыя пэрспэктывы, "новыя" ліцьвіны, па-куль яшчэ, вядома ж, застаюцца на ўзроўні сэкты, і толькі з выпрацоўкай выразных нацыянальных асаблівасьцяў яны могуць разьвіцца ў тое, чым сябе называюць - этнас, нацыю. Усё будзе зале-жыць, як гэта ні банальна, ад фінансавых магчымасьцяў і пошука хаўрусьнікаў, каторыя іх бы пад-трымалі, сярод уплывовых нацый і дзяржаў. На гэту ролю яны абралі Польшчу, што не толькі праг-матычна, але і адпавядае іх ідэалягічным і культурным памкненьням, традыцыям, а таксама, гіста-рычным сувязям паміж Польшчай і цяперашняй Заходняй Беларусяй. Беларусу, канешне, цяжка глядзець на гэтыя працэсы без горычы. Тут мы маем нават не структурызацыю грамадства, а яго расьцягваньне па розных нацыях. Маючы на паперы 80% бела-русаў у РБ, мы бачым наколькі няўстойліва гэта лічба, наколькі розныя самі беларусы, наколькі ру-хома сама беларуская ідэя. Бо, у залежнасьці ад вонкавых умоў, праз 15-20 год Менск можа быць падобным і на Казань, і на Смаленск, і на Вільню, і, мабыць, нават на Грозны. Стэфан Глыбоцкі МІТЫ БЕЛАРУСКАЙ АПАЗЫЦЫІ № МІТ КАМЭНТАРЫЙ 1. Калі ўсім беларусам паказаць, як людзі жывуць на Захадзе, не толькі па тэле-візару, але і шляхам аса-бістага азнаямленьня з разьвітымі краінамі, то на-шае насельніцтва, зьдзі-віўшыся ўласнай недасьведчанасьці, успрыме эў-рапейскі лад гаспадараньня, і мы станем жыць лепей! Прывядзем прыклад нашых расейска-беларуска-савецкіх эмі-грантаў: абсалютная большасьць зь іх, прыехаўшы ў Канаду ці Нямеччыну, разьлічвае і жыве толькі на сацыяльную дапамогу. А ў Канадзе, увогуле, большасьцю атрымоўцаў "дэльфера" - га-небнага для канадцаў пасобія асабліва няшчасным няўдачнікам - зьяўляюцца выхадцы з краін былога СССР. Мяняюць лад мысь-леньня толькі дзеці такіх эмігрнтаў. Што ўжо казаць аб перагон-шчыках аўтамабіляў, гандлярах замежным таварам і нешматлікіх нашых турыстах! Адзін са ста, у лепшым выпадку, зь іх задаецца пытаньнем "Чаму?" цi "Што рабіць?", пабываўшы на Захадзе, астатнія задаюць толькі пытаньне "Колькі каштуе?". 2. Паводле сацыялягічных апытаньняў больш за палову нашага насельніцтва хоча супрацоўніцтва з Захадам, а жыць як на Захадзе - больш за 90%! Так што, раз народ жадае - так таму і быць. Натуральнае жаданьне жыць як у Нямеччыне і Ваялікай Брыта-ніі мае пад сабой толькі імкненьне карыстацца дабротамі, але ня несьці ніякіх абавязкаў: хачу атрымліваць 2000$ у месяц, але - працаваць, як на нашым трактарным; хачу, каб у мяне было вы-датнае медычнае абслугоўваньне, хачу, каб усе мне усьміхаліся, хачу культурнага са мной абыходжаньня, але - ненавіджу НАТО, але - супраць прыватнай уласнасьці, але - не люблю іх уклад жыцьця і іх традыцыі, не хачу вучыць іх мову і г.д. і да т.п. 3. 40% беларусаў дома раз-маўляюць на нашай бела-рускай мове (нібыта згод-на вынікаў апошняга пера-пісу насельніцтва). Сутнасьць праблемы - у множнасьці беларускіх моў: "нарка-маўка", "тарашкевіца", "трасянка", украінска-палеская і, як ні дзіўна, расейская(!) мовы. Несумненна, 40-50% беларусаў раз-маўляюць на сваім адметным дыялекце. Гэта - альбо "трасянка" альбо расейская мова, прыпраўленая ўключэньнем 5-10 літвін-ска-беларускіх слоў такіх, як, напрыклад, "хата", "добра" ("доб-ре"), "рабіць", "як" і інш. Гэта і ёсьць беларуская мова ў разу-меньні вышэйпамянёных 40%. На "наркамаўцы" і "тарашкеві-цы" размаўляе не больш за 1% насельніцтва. 4. Пры страце незалежнасьці і ліквідацыі РБ распачнецца нацыянальна-вызволь-ная барацьба беларусаў супраць "акупантаў". Нацыянальна-вызвольная барацьба каго заўгодна і дзе заўгодна, толькі не беларусаў у Беларусі супраць расейцаў, бо для беларусаў у Беларусі няма ніякіх прызнакаў нацыянальнага прыгнёту з боку расейцаў, тым больш якоесь "акупацыі". Грамадзяне РФ, як супрацоўнікі спецслужб, так і расейцы ўвогуле на тэрыторыі Беларусі ў сьвядомасьці беларусаў не "акупанты", а наадварот - свае, "нашы". А вось, што тычыцца палякаў, ліцьвінаў ці заход-ніх украінцаў, вось гэта ўжо дакладна "акупанты" ў сьвядомась-ці беларусаў - узгадайма вядомыя беларускія клішэ: "польскія паны", "літоўскія феадалы", "бандэраўцы" і г.д. 5. Калі ж Беларусь застанецца незалежнай, то, рана ці позна, запануе дэмакратыя, свабода слова, свабодны рынак і беларушчына. Падобнае вельмі спрэчнае сьцьверджаньне вынікае ўсё з таго ж памылковага пастулята пра тое, што беларусы ёсьць эўрапейскай нацыяй, каторай натуральным чынам уласьціва імкненьне да та-кіх выпакутаваных эўрапейскай цывілізацыяй каштоўнасьцяў, як свабода асобы, правы чалавека, сапраўдная дэмакратыя і г.д. На самой жа справе нельга адмаўляць тое, што беларусы, як нацыя сфармаваліся ў абсалютна іншым сьвеце - Расейскай імпэрыі і СССР, г.зн. дзяржавах азыяцкага тыпу, і маюць усе ўласьцівыя ім этнакультурныя рысы, хай і ў крыху размытых формах, а менавіта: перавага дзяржаўных інтэрэсаў над інтэрэсамі індывіда і адсюль пагардлівае стаўленьне да каштоўнасьці чалавечага жыцьця; звычка да рабскага падпарадкаваньня ўладару і адсюль поўная адсутнасьць уяўленьняў аб вышэйпамянёных эўрапей-скіх дэмакратычных каштоўнасьцях. З чаго б гэта ў такім разе чакаць, што беларусы будуць імкнуцца будаваць дзяржаву эўрапейскага тыпу? 6. Толькі тады, калі рабочыя і служачыя ў сябе на працоўным мейсьцы пачнуць размаўляць на беларускай мове, калі ажыцьцявіцца беларусізацыя ўсяго справаводства, толь-кі тады, у рэшце рэшт, будзе выіэй і зарплата. (ТБМ) Дык ужо амаль палова беларусаў размаўляе паміж сабой пабе-ларуску (гл. п. 3 дадзенае табліцы). Так што, можна чакаць, што месяцаў, так, праз 6-7, спантанна, паводле ініцыятывы "зьнізу", з тоўшчы народных "беларускамоўных" мас, усё ці, як мінімум, палова справаводства, кампьютарнага праграмнага забесьпя-чэньня і г.д. будзе пераведзена на беларускую мову - мову 40-50% насельніцтва... праўда, па прынцыпу: "зачем" - "зачэм", "почему" - "пачаму", "деревня" - "дзярэўня" і да т.п. А што тычыцца грошай і зарплаты, то іх сувязь з мовай зносін рабочых - нулявая. 7. Беларускія палякі - гэта апалячаныя беларусы. Само гэта сьцьверджаньне - абраза для палякаў Беларусі, першы крок да канфрантацыі. Калі чалавек лічыць сябе палякам - значыць, ён і ёсьць палякам. Няважна, на якой мове ён размаўляе. Ёсьць жа, у рэшце рэшт, расейскамоўныя беларусы - мільёны! Гэтыя антыпольскія тэндэнцыі сярод беларускай апазыцыі паказваюць, што чакае беларускіх палякаў пры гіпатэтычным варыяньце прыходу гэтае апазыцыі да ўлады. Адбудзецца, так бы мовіць, пераемнасьць улады ў дачыненьні да польскага пытаньня - пераемнасьць палітыкі паступовага афіцыйнага заніжэньня колькасьці польскае меньшасьці, бо галоўным пытаньнем будзе гегемонія беларускае нацыі. Што такое 80%, калі нацыя тытульная - трэба каб было 99%! Казімір Любча КАМЭНТАРЫІ ПА СХЭМЕ Nr.1 1-ы этап - выразна бачныя розныя "стартавыя пляцоўкі" разьвіцьця мэнталітэту трох культур: русінска-беларуская - Усход, польска-эўрапейская - Захад, ліцьвінская - Балтыя. 2-гі этап - з пашырэньнем граніц ВКЛ пачынаецца ўзаемапранікненьне ліцьвінскае і русінскае культур (пачатак фармаваньня беларусаў) з агульнай тэндэнцыяй пераважнай цягі да Захаду, асабліва пасьля Крэўскай уніі. 3-ці этап - на пачатку этапу русінска-беларускі кантэкст дзякуючы свайму візаві - ліцьвінам - максімальна наблізіўся да польскага, а польскі пад націскам немцаў - да русінскага. Кульмінацыяй гэтага беспрэцэдэнтнага збліжэньня зьявілася Грунвальдская бітва. 4-ы этап - грамадзянская вайна ў ВКЛ і войны з расейцамі і швэдамі знамянуюць паварот русінаў на Усход, а ліцьвіны паступова ўліваюцца ў польскі культурны кантэкст Рэчы Пас-палітае. 5-ы этап - поўны пераход ліцьвінаў на польскую мову і польскі кантэкст зь невялі-кімі кароткачасовымі ваганьнямі ў 1863-64 г.г. і 1903-22 г.г. да русінаў, і ў 1941-45 г.г. да немцаў. Да таго ж, вынікам ваганьняў 1863-64 г.г. і 1903-22 г.г. сталася фактычнае стварэньне Бела-русі, якая, аднак, не ўспрыняла нацыянальную ідэалёгію ліцьвінаў і прадоўжыла сваё аддаленьне ад Захаду ў традыцыях русінскіх (усходнебеларускіх) зямель, ператварыўшы сваіх айцоў-заснавальні-каў у ізгоеў. Ліцьвіны, не заангажаваныя ў беларускім праекце ўсходняга тыпу, абапіраючыся на ня-мецкія акупацыйныя ўлады, сталіся прычынай ваганьня дадзенае схэмы ў 1941-45 г.г. не толькі ад беларуска-расейскага кантэксту, але і ад польскага ў бок Нямеччыны. Ва ўсіх гэтых ваганьнях пра-глядаецца пэўная тэндэнцыя: як толькі слабее ўлада Расейскае імпэрыі - рэзка актывізуюцца ліць-вінскія працэсы, каторыя зьяўляюцца праваднікамі польска-эўрапейскага культурнага кантэксту для ўсяго насельніцтва, якое пражывае на тэрыторыі былога ВКЛ у межах пасьля Люблінскай уніі. Гэта выражаецца, перад усім, у спробах стварэньня незалежнай Беларускай дзяржавы, яе ліцьвінізацыі і правядзеньня карэнных палітыка-эканамічных рэформ па заходнеэўрапейскім тыпе. Адкуль жа чэрпаюць ліцьвіны ту энергію, якая дазваляе ім, яўнай меньшасьці сярод бела-русаў, не даць згаснуць ліцьвінскаму культурна-духоўнаму кантэксту не толькі на землях Літваніі, але і ў Ліцьвінскай Русі. Несумненна, з Польшчы, зь вялікай духоўнай аўры Рэчы Паспалітае. Усе найвялікшыя дзеячы і асобы Рэчы Паспалітае ліцьвінскага паходжаньня апошніх 300-400 год сваёй вялікай Радзімай лічылі Польшчу, а малой - Літванію (Літву - як яны яе тады называлі), яны кары-сталіся роднай ім польскай мовай, като-рую ўвабралі з малаком маці. Хто з "сьвядомых беларусаў" будзе сумнявацца ў тым, што, напрыклад, Агінскі, Касьцюшка, Міцкевіч, Манюшка былі ліцьвінамі, - ніхто. У гэтым не сумняюцца і палякі, яны спакойна называюць частку сваіх выбітных нацыяналь-ных дзеячаў ліцьвінамі па паходжаньню, носьбітамі асаблівага свайго польска-ліцьвінскага духа. Ваенна-палітычная унія ліцьвінаў з Польшчай перарасла ў духоўна-культурную, што выра-тавала не толькі, магчыма, мільёны жыцьцяў ліцьвінаў, але і іх душы ад растленнага ўплыву ўсход-няе дэспатыі і перараджэньня. Страх некаторых ліцьвінаў і большай часткі "сьвядомых беларусаў" перад Польшчай, ня гледзячы на матывацыі, заганяе іх ў ізаляцыйны тупік. Польская мова, у адрозьненьне ад расейскай, у любых менскіх дэмакратычных і/ці нацыянальных тусоўках часьцей насьцярожвае(!), чым заах-вочвае да суразмовы. І гэта вельмі красамоўная тэндэнцыя. Але, у рэшце рэшт, неабходна зразу-мець, што адраджэньне ліцьвінскае мовы ў масавым парадку пачнецца толькі тады, калі мы аберым нашай другой мовай зносін польскую, калі будзем разглядаць наша культурнае і духоўнае жыцьцё ў эўрапейскім польска-ліцьвінскім кантэксьце, вырваўшы сябе з абдымкаў Азіі. Літванія да нас вер-нецца толькі праз паяднаньне з Эўропай, і ў першую чаргу праз Польшчу. Усе, хто адчувае ў сабе ліцьвінскі дух, хто ўсьведамляе свае заходнебеларускія карані, павінны разумець: адзіны спосаб вы-ратаваць сябе і сваіх дзяцей ад размазываньня па электаральнаму беларуска-расейскаму асфальту - духоўная эміграцыя на Захад, нікуды не зьяжджаючы, г.зн. адмова ад чужога культурнага кантэксту і ўспрыняцьце свайго - ліцьвінска-польскага. Каб больш наглядна патлумачыць апошнія меркаваньні, зірніце на табліцу: Кантэкст Характэрыстыка кан-тэксту (мова зносін і культура) Магчымасьці для Вас Магчымасьці для Вашых дзяцей 1 Ліцьвінскі ці польска-ліць-вінскі Адна мова - польская, другая - ліцьвінская. Культура - ліцьвінска-польская і агульнаэўрапейская. Пашырэньне інфарма-цыйнага поля, магчы-масьцяў самавы-а-жэньня і заробку. Павялічацца шанцы атрымаць адукацыю ў Польшчы і Эўропе і, як сьледства, уладкаваць сваё жыцьцё. 2 Беларускі іза-ляцыянісцкі Адна дэкляруемая мова зносін - толькі беларус-кая, адна культура - ні-быта беларуская. На са-мой справе - і то, і дру-гое з прымешкам расей-шчыны. Звужэньне інфарма-цыйнага поля, магчы-масьцяў самавыра-жэньня і заробку ў ця-перашні час, а таксама, ў будучыні. Узрастае вераемнасьць залішняе канфлікт-насьці і радыкалізацыі ў адносінах з равесь-нікамі. 3 Расейска-бе-ларускі Першая (і, як правіла, адзіная) мова - расей-ская, другая - "трасян-ка". Культура - расейска-савецкая і "тутэйшая". Паступовае скатывань-не да чыста расейскага кантэксту. Пошук са-мавыражэньня і зароб-ку - ў Расеі. Дзеці нічым не будуць адрозьнівацца ад ра-сейскіх аднагодкаў апрача пачуцьця пра-вінцыйнае другарад-насьці. Увогуле, у ліцьвіна ці ў чалавека блізкага да ўсьведамленія сваіх ліцьвінскіх каранёў ("сьвя-домыя беларусы", "заходнікі") звычайна няма сумненьняў у немагчымасьці свайго існаваньня ў расейска-беларускім кантэксьце. Уладзіслаў Шарабайка ГІСТОРЫЯ ЛІТВАНІІ (КАРОТКАЯ СХЭМА) ГАДЫ ПЕРЫЯД ТЛУМАЧЭНЬНІ VIII - XII ст. яцьвягі дайнова літва Фармаваньне ліцьвінаў як этнаса XIII - XIV ст. Вялікае Княства Літоўскае Пабудова ліцьвінамі ВКЛ - імпэрыі са сталіцай у Наваградку (пазьней у Вільні) XIV - XVIII ст. У складзе Рэчы Паспалітае Стварэньне ліцьвінамі і палякамі Рэчы Паспалітае шляхам аб'яднаньня Поль-шчы і ВКЛ. Пачатак асыміляцыі ліць-вінаў у палякаў, пераход ліцьвінскае шляхты на польскую мову. XVIII - XX ст. Перыяд Расейскае імпэрыі Поўны пераход ліцьвінскае шляхты і арыстакратыі ў польскі культурны кантэкст, паступовая зьмена ліць-вінамі-просталюдзінамі свайго этно-німа на "беларусы". XX ст. Перыяд Савецкага Саюза Перыяд адсутнасьці носьбітаў этно-німа "ліцьвін". Разрыў повязі часоў. Пераход этноніма "ліцьвін" у паняць-це "сьвядомы беларус". С 90-х г.г. ХХ ст. Перыяд адраджэньня ліцьвінаў Узьнікненьне разрозьненых груп з са-маназвай "ліцьвіны", пачатак фарма-ваньня ліцьвінаў як новага этнаса. Стэфан Глыбоцкі Уладзіслаў Шарабайка АСЬПЕКТЫ ФАРМАВАНЬНЯ СУЧАСНАЕ ЛІЦЬВІНСКАЕ МОВЫ Сучасная беларуская мова не мае агульнапрынятай формы (гл. табліцу): "Наркамаўка" - афіцыйная вэрсія "Мешанка" - зьмешваньне расейскіх і беларускіх слоў "Трасянка" - асаблівы дыялект - расейская мова з рэзкім беларус-кім акцэнтам: "зачэм", "пачаму" і г.д. "Тарашкевіца" - найбольш даска-налая вэрсія бе-ларускае літара-турнае мовы Да гэтага варыянту беларускае мовы бліжэй за ўсё мова нека-торых праграм радыё і тэлеві-зіі, а таксама, некаторых бела-рускіх газэт - адрозьніваецца скрайняй набліжанасьцю да ра-сейскае мовы, велізарнай коль-касьцю русіцызмаў і г.д. На такой беларус-кай мове гавораць большасьць афі-цыйных асоб, і ў праграмах радыё і тэлевізіі, калі га-вораць "па-бела-руску". На гэткай мове гаво-раць ў штодзённым жыцьці да 50% белару-саў. Мова вузкага ко-ла некаторых "сьвядомых" бе-ларускіх інтэле-ктуалаў, наблі-жаная да сучас-нае ліцьвінскае мовы. Афіцыйная "наркамаўка" апрача сваёй недасканаласьці зьяўляецца абсалютна мёртвай мо-вай - мовай без прышласьці. "Тарашкевіца" нашмат болей разьвітая і прываблівая і, менавіта яна бя-рэцца падставай фармаваньня сучаснай эўрапейскай ліцьвінскай мовы. Вядома ж, працэс укладань-ня жывой мовы ліцьвінаў будзе ісьці паралельна фармаваньню новага этнасу, таму можна канстата-ваць, што ліцьвінская мова будзе яшчэ трансфармавацца і ўдасканальвацца. Працэс гэты складаны і доўгачасовы, ён закране як лексіку нашае мовы, так і марфалёгію, і граматыку. Зараз мы ня можам даць канчатковую канцэпцыю ліцьвінскае, бо існуюць розныя погляды на шляхі і спосабы яе разь-віцьця. Плянуецца, што гэтай праблеме будзе прысьвечана адно з наступных выданьняў у гэтым го-дзе, дзе пытаньне будзе разгледжана больш падрабязна і грунтоўна. А зараз, у рамках дадзенае ра-боты, мы можам падаць толькі некаторыя простыя характэрыстыкі, якія ляжаць на паверхні. 1) Альфабэт ліцьвінскі: 2) Альфабэт беларускі ў перадачы яго літарамі ліцьвінскага альфабэту: A a (а) N n (эн) А А О О B b (бэ) n (эн мяккае) Б B П P C c (цэ) O o (о) В W P R C c (цэ мяккае) P p (пэ) Г G С S (S) D d (дэ) R r (эр) Д D Т Т E e (э) S s (эс) Дж Dz У U F f (эф) S s (эс мяккае) Дз Dz Ў V G g (гэ) T t (тэ) E Ie (Je) Ф F H h (хе) U u (у) Ё Іо (Jo) X H I i (і) V v (у кароткае) Ж Z Ц С (C) J j (йот) W w (вэ) З Z (Z) Ч Сz K k (ка) Y y (ы) I I Ш Sz L l (эл мяккае) Z z (зэт) Й J Ы Y L l (эл) Z z (зэт мяккае) Л L (L) Э Е M m (эм) Z z (жэт) М М Ю Iu (Ju) Н N (n) Я Ia (Ja) ' няма Ь няма 3) Лічэбнікі: а) колькасныя: б) парадкавыя: adzin pierszy dwa drugi try treci czatery czacwierty piac piaty szesc szosty siem siomy osiem osmy dziewiac dziewiaty dziesiac dziesiaty adzinancac adzinancaty dwanancac dwanancaty trynancac trynancaty czternancac czaternancaty piatnancac piatnancaty szesnancac szesnancaty siemnancac siemnancaty osiemnancac osiemnancaty dziewiatnancac dziewiatnancaty dwadziesci dwadziesty trydziesci trydziesty czaterdziesci czaterdziesty piacdziesiat piacdziesiaty szescdziesiat szescdziesiaty siemdziesiat siemdziesiaty osiemdziesiat osiemdziesiaty dziewiacdziesiat dziewiacdziesiaty sto setny dwasta dwuhsetny trysta trohsetny czaterysta czaterohsetny piacset piacsetny szescset szescsetny siemset siemsetny osiemset osiemsetny dziewiacset dziewiacsetny tysionca tysienczny 4) Асаблівае напісаньне вяртальных дзеясловаў. Усе дзеясловы ліцьвінскае мовы падзяляюцца на дзьве вялікія групы: з канчаткам -c у 3-яй асобе адз. ліку і без яго. 1. rabic 1a. rabic sia rablu robim rablu sia robim sia robisz robicie robisz sia robicie sia robic robiac robic sia robiac sia але 2. turbawac 2a. turbawac sia turbuju turbujem turbuju sia turbujem sia turbujesz turbujecie turbujesz sia turbujecie sia turbuje turbujuc turbuje sia turbujuc sia 5) Дзе неабходна, замест русіцызмаў выкарыстоўваюцца стараліцьвінізмы, палянізмы і ін-тэрнацыяналізмы. Пры выкарыстаньні запазычаных зь іншых моў слоў захоўваецца, па магчымасьці, арыгінальнае ці блізкае да арыгіналу напісаньне, калі яны не цалкам адаптава-ныя: polityka, geografija, humanny, homogenny, patrіotyczny, attache, inwazija, helikopter, boom, weekend і г.д. 6) Выкарыстоўваюцца звароты, як у польскай мове: напрклад, "Што Вы хочаце?", "Што Вам заўгодна?" замяняюцца на "Szto Pan (Pani) (Panowie)(Panstwa) hocza (hoczuc)?" альбо на "Szto Panu (Pani) (Paniam) (Panam) (Panstwu) zavgodna?" і да т.п. 7) Ужываюцца: а) прыслоўя на польскі манер: pracujonczy, biaronczy, malujonczy, stralajonczy і г.д., б) дзеепрыслоўя на беларускі: pracujuczy, bieruczy, malujuczy, stralajuczy і г.д. Віктар Кунцэвіч Уладзіслаў Шарабайка МАНІФЭСТ ЛІЦЬВІНАЎ ЗЬМЕСТ: Да чытача. "Заблытаная" гісторыя. Ліцьвіны і беларусы. Нацыянальныя рысы ліцьвінаў. Вяртаньне Літваніі. ДА ЧЫТАЧА Гэта - слова ліцьвінаў. Слова тых, хто зьнік, але не памёр; хто адыйшоў убок, каб потым вярнуцца. Бо той, хто з Богам - ведае, а хто - не, то мы кажам вам: нічога не зьнікае і ўсё вяртаецца. Насуперак усяму, мы захавалі ў сабе дух Маці-Літвы і памяць продкаў-ліцьвнаў. Мы - ліцьвіны, і няма ў нас "сьвядомых" і "несьвядомых", няма і змаганьня за тое, каб "людзьмі звац-ца", бо мы - людзі ад нараджэньня свайго, і яднае нас ліцьвінскі дух, які не створыш штучна ні прапагандай, ні закляцьцямі, ні бурлівай і бясконцай спрэчкай; яднае нас наша зямля - зямля су-часнае Заходняе Беларусі - летапіснае Літвы. Наша слова да ўсіх, зь кім мы жылі і жывем побач, - да беларусаў і палякаў, да латы-шоў і літоўцаў, да расейцаў і татараў, да жыдоў і украінцаў. Мы даруем усе крыўды вам, вашым продкам і вашым дзяржавам. Усе непаразуменьні паміж нашымі народамі за больш, чым тысячагадовую гісторыю павінны быць усьвядомленыя і скасаваныя. Даруце і вы нам! Жывіце з Богам! Мы - в я р т а е м с я! "ЗАБЛЫТАНАЯ" ГІСТОРЫЯ З часоў, як перастала існаваць наша старая дзяржава - Вялікае Княства Літоўскае, Рус-кае і Жамойцкае, гісторыкі розных зацікаўленых народаў (расейцаў, літоўцаў, палякаў, белару-саў ды інш.) здолелі, здаецца, амаль канчаткова заблытаць пытаньні аб назьве, этнічнай тэрыто-рыі ды этнічнай прыналежнасьці ліцьвінаў. Усё гэта адбывалася з-за адсутнасьці на працягу апошніх амаль двухсот год непасрэдна ліцьвінскае гістарычнае навукі (за выключэньнем нека-торых прац беларускіх і польскіх гісторыкаў, фактычна, ліцьвінскіх па сваім зьмесьце ды пунк-ту гледжаньня на асьвятляемыя падзеі). Агульнавядомым і неаспрэчным фактам для ўсіх зацікаўленых бакоў (за выключэньнем, хіба што, адных літоўцаў) ёсьць высьветленая праз працы многіх этнографаў і гісторыкаў этнічная мяжа паміж чыста балцкім насельніцтвам ВКЛ і непасрэдна гістарычнай Літвой - Літ-ваніяй. Гэта мяжа прыкладна адпавядае адміністратыўным межам паміж Жамойцкім ваяводствам ВКЛ ды Ковенскім і Упіцкім паветамі Трокскага ваяводства ВКЛ, з аднаго боку, і Гарадзен-скім і Трокскім паветамі таго ж ваяводства ды Вількамірскім паветам Віленскага ваяводства ВКЛ, з другога. Дарэчы, прыкладна такою ж была мяжа паміж даваеннай Рэччу Паспалітай Польскай і Літоўскай Рэспублікай. Такім чынам, з часоў ВКЛ маем добра вядомую этнічную і адміністратыўную літоўска (жамойцка-аўкштайцка) - ліцьвінскую мяжу. Cправа толькі ў тым, што называлі яе мяжой па-між "літоўцамі" і "беларусамі". Што за трызьненьне? Няўжо, прыўласьціўшы нашу назву, гі-старычную спадчыну ды сталіцу, нашчадкі жамойтаў з аўкштайтамі сталіся ліцьвінамі? - Нічога падобнага! Альбо няўжо Віленшчыну ды Гарадзеншчыну ў часы ВКЛ і Рэчы Паспалітай Або-двух Народаў хоць калі-небудзь называлі "Белай Русьсю"? - Ніколі! Як літоўцы былі і застаюц-ца літоўцамі, а беларусы (русіны ВКЛ) - беларусамі, так і Літванія заўсёды была і застаецца Літваніяй - этнічнай тэрыторыяй* нашае нацыі - ліцьвінаў - народа, этнічна роднаснага белару- * - зараз Літванія захавалася у выглядзе рэгіёна, які абнімае землі, у асноўным, Заходняй Беларусі сам, як, прыкладам, харваты сэрбам, а чэхі славакам. Роднаснага і блізкага, але абсалютна інша-га па духу. Меркаваньні ж, якія спрабуюць абвергнуць вышэйпададзенае сьцверджаньне, грун-туюцца, найперш, на дэмагогіі і перакручваньнях, выкліканых разнастайнымі палітычнымі за-мовамі. Для таго ж, каб акрэсьліць сваю этнічную тэрыторыю, зьвернемся да нармальнае практыкі часоў ВКЛ - па стане, напрыклад, на 1566 г.: з 13 ваяводстваў ВКЛ толькі 6 (Трокскае, Ві-ленскае, Наваградскае, Падляшскае, Менскае ды Берасьцейскае) непасрэдна называліся "Літ-вой" (Літваніяй), але, адкінуўшы паветы з этнічна адрозным ад ліцьвінаў насельніцтвам, маем, што толькі 16 паветаў з 30-ці у ВКЛ складалі ўласна Літванію, а менавіта: - ваяводства Віленскае - цалкам (5 паветаў): Ашмянскі, Лідскі, Браслаўскі, Вілька-мірскі, Віленскі; - ваяводства Трокскае - 2 паветы з 4-х: Трокскі і Гарадзенскі; - ваяводства Наваградскае - цалкам (3 паветы): Наваградскі, Ваўкавыскі, Слонімскі; - ваяводства Падляшскае* - цалкам (3 паветы): Дарагічынскі, Мельніцкі, Бельскі; - ваяводства Менскае - адзін павет з двух: Менскі **; - ваяводства Берасьцейскае*** - цалкам (2 паветы): Берасьцейскі і Пінскі. У ваяводстве Трокскім апроч ліцьвінскіх былі і паветы Ковенскі і Упіцкі зь літоўскім насельніцтвам, а ў ваяводстве Менскім - павет Мазырскі, населены русінамі. У тыя часы ВКЛ уяўляла сабой адзіны непадзельны дзяржаўны арганізм і такія спалучэньні ў межах аднаго ваяводства паветаў з насельніцтвам рознага этнічнага паходжаньня маглі быць прадыктаваныя не-абходнасьцю зручнага кіраваньня гэтымі тэрыторыямі. Залічэньне ж Пінскага і Берасьцейскага паветаў да Літваніі (сучаснае Заходняе Беларусі) трэба разглядаць з улікам вышэйпададзенае заўвагі, якая, тым не меньш, не нерашкаджае ім быць арганічнай часткай гэтага рэгіёну. Падводзячы рысу пад разглядам, так бы мовіць, тэрытарыяльнага пытаньня, неабходна заўважыць, што мы закранаем яго толькі таму, што мусім гэта зрабіць, бо яно наўпроста зьвязанае з пытаньнем аб назьве нашага народу, а таксама, каб акрэсьліць свае карані, пазбавіўшыся тым самым чужога. І зрабіць гэта вельмі важна, бо фатальнай памылкай ранейшае ліцьвінскае палітыкі была барацьба за захаваньне, а потым аднаўленьне ВКЛ не ў этнічных межах Літваніі, а ў яго дзяржаўных граніцах. Спробы ўтрымаць падуладныя тэрыторыі (Русь, Украіну, Жамойць) прывялі, ў рэшце рэшт, да скону самой дзяржавы ліцьвінаў, так сама, як і "нацягваньне" ўласнае назвы на неліцьвінскія правінцыі прывяло да размываньня самой дэфініцыі "Літва" і раздзяленьня яе на "Літву", "Літванію" і "Беларусь". А ў далейшым гэта згуляла зь ліцьвінамі злы жарт, адлюстраваньнем якога і ёсьць той факт, што сёньняшнія ліцьвіны мусяць пісаць дадзены тэкст, спрабуючы аднавіць сапраўдны стан рэчаў. Змаганьне ж пасьля падзеньня ВКЛ за аднаўленьне яго як дзяржавы, у якую ўваходзілі б землі рускія (назовы "русін", "рускі" зьяўляюцца саманазвай насельніцтва ўсходняе часткі ВКЛ, г. зн., у асноўным, усходняе паловы сучаснае Беларусі; пазьнейшы назоў - "беларусы"), толькі пазбаўляла ідэю адраджэньня Айчыны дакладнасьці і выразнасьці. Русінскія правінцыі заўсёды мелі моцны пра-ўсходні чыньнік, апрача таго, натуральна, што русіны, як іншы народ, ня надта цікавіліся адраджэньнем Літваніі. Усё гэта рабіла ліцьвінскія паўстаньні, загрунтаваныя на такой "дзяржаўніцкай" глебе, бесперспэктыўнымі і безнадзейнымі. Таму зараз мы павін-ны ўлічыць урокі гісторыі і, пазбавіўшыся імпэрскіх амбіцый, займацца, нарэшце, справамі ўласна ліцьвінскімі. Спробы ж асыміляцыі русінаў, намаганьні зрабіць зь іх цалкам эўрапейскі народ пры-вялі да грамадзянскай вайны 1648 - 1667 г.г., абцяжаранай вонкавай агрэсіяй. Гэта вайна падар-вала нутраныя сілы дзяржавы і паклала пачатак яе скону. Бунт усходніх правінцый супроць ліцьвінскае асыміляцыі ўвогуле і Уніі ў прыватнасьці можна лічыць, у пэўным сэньсе, першай адкрытай праявай русінскага нацыянальнага духу. Выразьнікі гэтага духу, практычна, першыя цалкам русінскія нацыянальныя дзеячы Афанасій Філіповіч і Сімяён Полацкі былі зацятымі апа-лягэтамі праваслаўя ды ўсходняй, візантыйскай культурнай традыцыі, што натуральна. Менаві-та таму для іх, як і для ўсіх нармалёвых русінаў, маскоўскія акупанты ды ўкраінскія казакі былі духоўна значна бліжэй і роднасьней, чым эўрапейцы - ліцьвіны і палякі. * - на землях Падляшскага ваяводства пражывала зьмешанае насельніцтва: ліцьвіны і палякі ** - Менскі павет злучаў у сабе тэрыторыі, населеныя як ліцьвінамі, так і русінамі *** - насельніцтва Берасьцейскага ваяводства было, ў асноўным, нашчадкамі яцьвягаў і мела (ды мае і цяпер) этнічныя асаблівасьці Такі супраціў русінаў ліцьвінскаму ўплыву стаўся зусім нечаканым для тагачаснае ліцьвінскае эліты і пахаваў надзеі на стварэньне адзінага народа ў ВКЛ; яскрава прадэманстраваў, што Белая Русь ёсьць толькі "прыцемкавай" пераходнай зонай паміж Эўропай і Азіяй, паміж Літваніяй і Масковіяй, што русіны (беларусы) натуральным чынам туляцца да Ўсходу, пачуваючыся там утульней, у той час, як ліцьвіны ёсьць нацыяй цалкам эўрапейскай. На жаль, некаторыя ліцьвінскія рэвалюцыянэры - "народнікі" гэтага так і ня ўцямілі, працягваючы лічыць русінаў (беларусаў) аднолькавымі з ліцьвінамі, што прывяло іх (гэтых рэвалюцыянэраў) да ідэі нараджэньня беларускага нацыянальнага руху, што пацягнула, у сваю чаргу, за сабой зьяў-леньне такога фэномену, як "сьвядомыя беларусы"... ЛІЦЬВІНЫ І БЕЛАРУСЫ Беларусы - адзінакроўныя браты нашыя, таму мы мусім падаць тут гісторыю гэтага на-роду, як бачым яе мы. Землі ВКЛ спрадвеку падзяляліся на жамойцкія, ліцьвінскія і рускія. Тыя людзі, што жылі на рускай зямлі (Віцебск, Полацк, Смаленск, Магілёў, Гомель, Бранск і інш. - гл. мапу), зваліся "рускімі", "русінамі". Яны былі найбольш блізкімі па духу, мэнталітэце і веравызнань-ню да маскоўцаў, да Візантыі, да Ўсходу. Руская зямля мела дакладную мяжу ўнутры ВКЛ зь зямлёй ліцьвінскай, г.зн. зь землямі сучаснае Заходняе Беларусі. Маскоўцы выкарысталі сваё па-дабенства з русінамі ВКЛ пры падзелах Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў. Зь цягам часу, за рускімі землямі ВКЛ замацавалася назва "Белая Русь" (Беларусь), і па-ступова самі русіны ВКЛ пачалі называць сябе беларусамі. Адбылося гэта толькі ў другой па-лове XIX стагодзьдзя. Да гэтага ж не было, ўласна, ні беларускай мовы, ні беларускай культуры, ні беларускай нацыі. Айцы-стваральнікі беларускае нацыі - зьбяднелыя ліцьвінскія шляхціцы пераважна ка-таліцкага веравызнаньня з абвостраным пачуцьцём грамадскае справядлівасьці, каторыя знахо-дзіліся пад моцным уплывам сацыяльных утопій свайго часу, а таксама пад уражаньнем ад нацыянальна-вызвольных паўстаньняў, якія ахапілі у другой палове ХІХ стагодзьдзя Ўсходнюю Эўропу. Найбольш выбітныя і вядомыя постаці з дадзенае кагорты - Канстанцін Каліноўскі і Францішак Багушэвіч. Аднак, калі першы, так бы мовіць, стаяў адной нагой ужо ў Беларусі, але другой - яшчэ ў былой Літве; то Багушэвіч, як раз, і ажыцьцявіў гэты пераход. Так апошнія сы-ны адыйшоўшае ў цень гістарычнае Літвы - Літваніі спарадзілі Беларусь. Гэта стаўся народ плоць ад плоці і дух ад духу русінаў ВКЛ. Толькі самаадданасьць духоўных лідэраў гэтага наро-ду - ужо былых ліцьвінаў, так званых, сьвядомых беларусаў - ня дала яму хутка асымілявацца з расейцамі. Магутная энэргія абсалютнае "сьвядомае" меньшасьці давала свой плён, але заўсёды яго бракавала. Ужо на пачатку XX стагодзьдзя стаў адбывацца жорсткі падзел на "сьвядомых" і "не-сьвядомых". Розьніца паміж першымі і апошнімі паводле іхнага мэнталітэту нагадвае розьніцу паміж дзьвюмя асобнымі нацыямі. За апошняе стагодзьдзе гэта розьніца ня толькі не была зьні-веліраваная, але і значна павялічылася, асабліва, у стаўленьні да роднай мовы. На тле іншых на-цыянальна-вызвольных рухаў, якія існавалі на землях ВКЛ і Польшчы на пачатку ХХ стагодзь-дзя, беларускі рух быў самы слабы. Практычна, не было сфармаванае нават уласна беларускае войска, за выключэньнем слуцкіх палкоў, але гэта выключэньне, як раз, толькі пацьвярджае пра-віла. Сапраўднымі гаспадарамі на землях Беларусі і Літваніі былі ўсе, апрача беларусаў, - расей-скія бальшавікі, палякі, немцы, нават украінцы зь літоўцамі. Калі і былі нейкія грамадскія хва-ляваньні сярод беларусаў, то яны мелі амаль выключна сацыяльны характар. Можна назваць цудам само ўтварэньне БНР у той найскладанейшы перыяд. Вядома ж, БНР - самая значная падзея ў беларускай нацыянальнай гісторыі ХХ стагодзьдзя і, тым ня меньш, большасьць "айцоў" БНР - беларусы па назьве і сьвядомасьці, але ліцьвіны па духу. Не-выпадкова, 90% лідэраў БНР былі выхадцамі зь Літваніі - зь зямель, у асноўным, сучаснае За-ходняе Беларусі і Віленскага краю. З усіх дзяржаўных утварэньняў беларусаў БНР - самая блізкая да Літваніі і ліцьвінскае сьвядомасьці. І ня здолела БНР захавацца ня толькі з-за адсутнасьці вайсковае сілы, але і таму, што яна была чужая абсалютнай большасьці самай шматлікай групы беларусаў - сялянам, сьвя-домасьць каторых ужо у значнай ступені была прасякнута ўсходнім расейскім кантэкстам. Частка заснавальнікаў БССР, таксама, былі ліцьвінамі, але зь вялікай доляй умоўнасьці. Імітацыя камуністычнае ідэалёгіі і аднабаковы ўхіл да Савецкай Расеі вельмі набліжалі іх да бе-ларускага сялянства і, ў выніку, забясьпечылі іхнyю перамогу. У трыдцатых гадох найбольш актыўная частка культурнае эліты БССР была альбо фізычна зьнішчаная ці высланая за межы гі-старычнае радзімы, альбо паступова страціла ліцьвінскі дух і вырадзілася ў "беларускую савец-кую інэлігенцыю". У 30-40-х гадох зарадзілася беларуская савецкая міталёгія, на падмурку якой і трымаецца цяперашняя Рэспубліка Беларусь. Канец мовы Бранiслава Тарашкевіча паклаў пача-так Беларусі К. Крапівы, М. Танка, І. Шамякіна, П. Панамарэнкі, П. Машэрава і г.д., у тым ліку, і савецкага Купалы, і савецкага Коласа (мы сьвядома падаем тут найбольш значных і выбітных асоб пры ўсёй іхнай супярэчлівасьці і неадназначнасьці). У БССР ліцьвінскі дух быў задушаны канчаткова. У Заходняй Беларусі найбольш бескампраміснай асобай у барацьбе за ліцьвінскія ідэалы зьяўляўся ксёндз Вацлаў Гадлеўскі. Блізкіх да яго поглядаў прытрымліваліся амаль усе каталіцкія беларускія (ліцьвінскія) дзеячы (ксяндзы Ропп, Станкевіч і інш.), сябры партыі Бела-рускага сялянскага саюзу і некаторыя іншыя. Але найбольшай папулярнасьцю ў сялян і мястовых сацыяльных нізоў ў Заходняй Беларусі карысталіся КПЗБ (Камуністычная партыя За-ходняе Беларусі) і БСРГ (Беларуская сялянска-работніцкая грамада), наскрозь прасякнутыя агентамі савецкага ОГПУ - НКВД. Другая сусьветная вайна ня зблізіла "сьвядомых" пра-ліцьвінскіх і "не-сьвядомых" пра-расейска-савецкіх беларусаў. Наадварот, зрабіла іх заклятымі ворагамі. Гэта адбылося з-за таго, што апалягэты БНР рабілі стаўку на Нямеччыну, а прыхільнікі БССР - на Савецкі Саюз. Зразу-мела, што існаваньне абодвух бакоў на адной тэрыторыі было немагчымым... Такім чынам, улетку 1944 г. тысячы "сьвядомых беларусаў" - узноў жа, у падаўляльнай большасьці, выхадцаў з Заходняе Беларусі і Віленскага краю - ратуючы сваё жыцьцё, уцяклі на Захад. Адбыла-ся фактычная этнічная чыстка Беларусі ад носьбітаў ліцьвінскага духу. Зараз ужо ніхто ня мог перашкодзіць давядзеньню да абсурду беларускай культуры, мо-вы, традыцый, звычак, мэнталітэту. Праз паўстагодзьдзя пасьля зараджэньня беларускага наро-ду было распачатае ягонае паскоранае выраджэньне, якое прывяло да зьяўленьня, так званага, савецкага беларуса. "Адліга" і "перабудова" абудзілі новую хвалю "сьвядомых" беларусаў (узноў-ткі большай часткай выхадцаў з Заходняе Беларусі і жыхароў гэтага рэгіёну), каторыя, як і дзеячы БНР, гераічнымі высілкамі дамагліся незалежнасьці Беларусі ў складаных умовах, скарыстаўшы кволасьць імпэрыі і страхі беларускае савецкае эліты. Але, на жаль, было ўжо занадта позна: ад Менску і Віцебску, ад Полацку і да Магілёва з Гомелем беларуская нацыя ўжо сфармавалася як блізкая да Расеі зь яе ўсходнім мэнталітэтам, як адзіная і непадзельная супольнасьць расейска-моўных людзей са спэцыфічным моўным акцэнтам. "Беларусамі" яны лічаць толькі сябе, пры гэтым групу "сьвядомых" такімі не называюць, а даюць ім азначэньні кшталту "ня нашы", "па-лякі", "фашысты", "шляхта" і г.д. Так беларусы, абраўшы сваю дарогу ў сьвеце і адпаведных ёй правадыроў, пакінулі ў паняверцы і роспачы значную колькасьць сваіх "сьвядомых" суайчынь-нікаў - рамантыкаў і летуценьнікаў нашых дзён. Беларусы пайшлі сваім шляхам, які наканаваны ім Богам. Спыняць іх зараз, дакараць ім, ненавідзець за гэта, спрабаваць "заганяць палкай у рай" - няўдзячная праца, дарэмнае мар-наваньне часу і сіл, бо ёсьць рызыка чарговы раз быць зацягнутымі ў "багну". Мы, ліцьвіны, стварылі іх як нацыю, узяўшы іх імя, даўшы незалежнасьць і, паклаўшы на алтар Беларусі сваіх лепшых сыноў. Гісторыя Беларусі стала часткай гісторыі Літваніі, але сёньня мы апынуліся не-запатрабаванымі і нават непрызнанымі за сваіх, а нашы родныя ліцьвінскія землі Заходняе Бе-ларусі ператвараюцца ў занядбаныя правінцыі магілёўскае Белае Русі. НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ РЫСЫ ЛІЦЬВІНАЎ 1. Моцны ліцьвінскі нацыянальны дух, без азіраньняў на суседзяў і неразумных агаво-рак. Радзіма - Літванія, нацыя - ліцьвіны. Гэта - аксіёмы і аспрэчваньню не падлягаюць. 2. Ліцьвінскі дух вышэй за ўсё, астатняе ідзе ўсьлед за ім. Няма духу - ні мова, ні гісторыя, ні культура ня дасьць сілы Літваніі. Гэтаму духу немагчыма даць тлумачэньня, бо надаецца ён Богам. 3. Наша нацыяналная гістарычная спадчына - летапісная Літва, ВКЛ, Рэч Паспалітая Абодвух Народаў, Рэч Паспалітая Польская і Заходняя Беларусь. Усе ліцьвінскія дзеячы ВКЛ, Рэчы Паспалітае і Заходняе Беларусі - нашы ныцыянальныя дзеячы. 4. Наша мова - ліцьвінская - ўжо, практычна, акрэсьлена. Гэта мова, набліжаная да "та-рашкевіцы", са шматлікай групай слоў, блізкіх да польскай мовы, мовы ліцьвінаў ВКЛ і, асабліва, да заходнебеларускага дыялекту . Пры пісьме выкарыстоўваецца "лацінка". 5. Мы - эўрапейцы і надзвычай высока цэнім ідэалы свабоды асобы ва ўсіх яе прявах; рашуча адпрэчваем расізм, антысемітызм, шавінізм, любую іншую дыскрымінацыю людзей па якіх-небудзь прыкметах. 6. Мы не ўспрымаем пагарду да грошай і прыватнай уласнасьці. Табліца 1. Своеасаблівасьці мэнталітэту ліцьвінаў, "несьвядомых" і "сьвядомых" беларусаў: Ліцьвіны Беларусы ("несьвядомыя") Беларусы - "адраджэнцы" ("сьвядомыя") Мова Ліцьвінская ("тарашкевіца" у "заходнім стылі") Беларуская "трасянка", расейская Беларуская "наркaмаўка", беларуская "трасянка", беларуская "тарашкевіца" Графіка "лацінка" "кірыліца" "кірыліца", "лацінка" Асноўныя веравызнаньні Каталіцтва Пратэстантызм Уніяцтва Праваслаўе Праваслаўе (РПЦ) Атэізм Праваслаўе Каталіцтва Уніяцтва Сучасныя паганскія культы Гістарычная спадчына Саюзы плямёнаў - яцьвя-гаў, літвы і дайновы; ВКЛ, Рэч Паспалітая Абодвух Народаў, Рэч Паспалітая Польская, Заходняя Беларусь Саюзы плямёнаў - кры-вічаў, радзімічаў, дрэ-гавічаў; Полацкае кня-ства, Расейская імпэ-рыя, Усходняя Бела-русь, БССР, СССР Саюзы плямёнаў - крывічаў, радзімічаў, дрэгавічаў ды інш.; Полацкае княства, ВКЛ, БНР, БССР Стаўленьне да Расейскае дзяржавы Адчужанае Прага зьліцьця, гатоўнасьць да поўнай асыміляцыі расейцамі Скрайне непрыязнае і варожае аж да нянавісьці Галоўныя супольныя каштоўнасьці Бог, ліцьвінскі дух, мова, культура Размытыя Мова, культура, незалежнасьць дзяржавы РБ Адносіны да свабоды асобы Лібэральныя, амаль да поўнай свабоды асобы Адмаўленьне свабоды асобы перад дзяржавай Значнае прыніжэньне свабоды асобы перад дзяржаўнымі інтэрэсамі Бліжэйшыя нацыі і этнічныя групы Палякі, заходнія беларусы Расейцы Беларусы, ліцьвіны, заходнія беларусы Адносяць сябе да цывілізацыі Заходняй Усходняй Паміж Захадам і Усходам Табліца 2. Што перашкаджае беларусам - "адраджэнцам", каторыя ўсьведамляюць свае ліцьвінскія карані, зрабіць крок і стаць ліцьвінамі ня толькі па назьве, але і па сутнасьці: Сумненьне беларуса Адказ ліцьвіна 1. Мы і гэтак амаль што чужыя бела-рускаму народу, а тут аддалім сябе ад яго яшчэ больш. 1. Беларускі народ, асабліва на ўсходзе, сам ужо даўно ад-даліў вас ад сябе, і ў гэтым няма трагедыі для гэтай часткі беларускага народа. Ён сам выбраў свой шлях, а вы спра-буеце цягнуцца за ім на ланцугу, прыціснуўшы ўласную годнасьць дзеля прагі ўлады ў РБ. 2. Мы шмат год працавалі на ніве ме-навіта беларушчыны. Няўжо наша энэргія прападзе задарма? Шкада ча-су, працы, сіл. 2. Працуючы дзесяцігодзьдзямі на "віртуальную" Беларусь, фактычна вы працавалі на рэальную Літванію. Нават, калі вы застанецеся "сьвядомымі беларусамі", мы, ліцьвіны, вы-сока цэнім вашу працу і выкарыстаем яе ў будучыні. 3. У нас ня будзе сваёй дзяржавы і тэрыторыі. Зноў пачынаць усё з па-чатку? 3. У вас ніколі не было, няма і ня будзе той Беларусі, якая мроіцца. Трэба ахвяраваць альбо дзяржавай, якая цябе не прызнае, альбо сваім духам. Мы абралі свой шлях: РБ - ня-родная нам дзяржава. Мы проста яе грамадзяне па паш-парце. Па духу мы - ліцьвіны і сэрца наша належыць зямлі Заходняе Беларусі - Літваніі. 4. Колькі ж вас, ліцьвінаў, будзе? Сто? Тысяча? Гэта мізэр. Ня нацыя, а нейкая сэкта! 4. Мы ўжо існуем дэ-факта. Адмаўляць наша існаваньне абсурдна. Па ўсіх агульнапрызнаных характэрыстыках мы зьяўляемся асобнай нацыяй. Мы лічым, што сваім існа-ваньнем у арганізаванай форме мы паступова абудзім глы-бінныя імкненьні тых, хто шукае адказу на пытаньне "Хто я?" і адказвае: "Я - не расеец, не паляк, не беларус, бо яны - не такія, як я." Сотні тысяч заходніх беларусаў - ліць-віны па паходжаньню, заўтра яны стануць імі па сутнасьці. ВЯРТАНЬНЕ ЛІТВАНІІ Ліцьвіны далі жыцьцё ня толькі беларускай нацыі. Прынцыпы Статута ВКЛ выкарыс-тоўваюцца ў Канстытуцыях ЗША і большасьці заходніх дэмакратый. Дух традыцый і літару за-конаў нашае волнае дзяржавы увасабляюць сучасныя агульнаэўрапейскія структуры Эўразьвязу. Правы чалавека, вольнасьць асобы, рэлігійная талерантнасьць - вось спадчына, якая да-сталася сучасным дэмакратычным дзяржавам ад ВКЛ - Атлянтыды Сярэднявечча, якая зьнікла ў акіяне імпэрыялізму, абсалютызму, невуцта і пачварных інстынктаў захопнікаў. У ВКЛ знаходзілі прытулак усе перадавыя і непрызнаныя ідэі і рухі свайго часу, як рэ-лігійныя, так і грамадскія, навуковыя, палітычныя. Сучасным ліцьвінам ня трэба даказваць пера-вагі дэмакратыі альбо слушнасьць "Дэклярацыі правоў чалавека". Гэтыя паняцьці для нас гэтак жа натуральныя, як для большасьці ўсходніх беларусаў - цяга да Расеі, а для расейцаў - імпэр-скае мысьленьне. Мы, ліцьвіны, ськіраваныя ў будучыню і выкарыстоўваем сучасныя тэхналёгіі і гра-мадскую думку не таму, што мы парвалі са сваім мінулым, са сваёй гісторыяй; для сучасных ліцьвінаў, як і для нашых продкаў, будучыня і ёсьць спадчына. Бо мы ськіраваныя толькі ўпе-рад, а некаторыя нашы нацыянальныя дзеячы яшчэ трыста год таму думалі і клапаціліся пра тое, да чаго сусьветная супольнасьць прыходзіць толькі зараз. Так продкі ідуць разам з намі і, нават, наперадзе нас, а мы ідзем разам і наперадзе сваіх нашчадкаў. Мы паяднаныя адной зямлёй, адным духам - духам Прышласьці, дзе страчваецца ня-ўмольнасьць Часу. Як Рымская імпэрыя дала штуршок нараджэньню Эўропы, так і ВКЛ выкры-шталізавала ды ўзмацніла такія нацыі і дзяржавы як польская, літоўская, украінская ды бела-руская. Мы, нашчадкі загінуўшае цывілізацыі, ня зьніклі ў Вечнасьці, а наадварот - узмацніліся духам. Сёньня, у час інфармацыйнага грамадства, супэртэхналёгій і сусьветнае лібэралізацыі, зьявілася магчымасьць узьняць зь нябыту нашу Айчыну і зноў трымаць курс скрозь акіян гі-сторыі на Веру і Волю, вашу і нашу... Ліцьвін! Знайдзі свае карані і не мітусіся сярод іншых нацый! Хадзем з намі. І хай дапаможа нам Бог! Літванія - наша Айчына, Заходняя Беларусь - наша зямля.