This site hosted by Free.ProHosting.com
Google
     Licvinskaja
     Беларуская
     Русская

Літва      Litvania    Литвания

Сяргей Куліч

ЛІЦЬВІНЫ Ў БЕЛАРУСІ.
СЭКТАНСТВА ЦІ СТРУКТУРЫЗАЦЫЯ ГАРАМАДСТВА?


Кволыя намаганьні агучваньня ідэй
ліцьвінізацыі” Беларусі, г.зн. замены тэрмінаў “Беларусь” і “беларус” на “Літва” і “ліцьвін” ажыцьцяўляліся яшчэ з часоў “беларусізацыі” Літваніі, г.зн. супрацьлеглага працэса, які мэтадычна праводзіўся расейскімі ўладамі. Як прыклад адной з такіх спроб – “краёвасьць” Ськірмунта на пачатку ХХ стагодзьдзя, а апошнім часам – мноства сектанцкіх груповак ды летуценьнікаў-адзіночак, каторыя заклікаюць да да аднаўленьня ВКЛ, Рэчы Паспалітай; перайменаваньня Беларусі ў Літву, беларусаў у ліцьвінаў; вяртаньня Смаленска, Вільні, Беластока. У прынцыпе, усё гэта можна назваць “ліцьвінскай утопіяй у Беларусі”. Падобных утопій безьліч і ў іншых краінах, нічога ў гэтым дзіўнага ці кепскага няма; людзям уласьціва ідэалізаваць які-небудзь “залаты век” і жыць у тым часе ў сваіх марах, зыходзячы ад рэчаіснасьці. Для ВКЛ – гэта час XIV-XVI стагодзьдзяў. Апрача “ліцьвінскай” у Беларусі існуе яшчэ і “крывіцкая утопія”. “Крывічы” ў адрозьненьне ад “ліцьвінаў” ідэалізуюць яшчэ больш сівую даўніну сучасных беларускіх зямель, вельмі часта дахрысьціянскія часы і культ паганскіх багоў.

Акрамя ўтапічнасці сваіх ідэй і малалікасьці “ліцьвіны” яшчэ і вельмі стракаты ідэалягічна і не маюць адзінства поглядаў па многіх пытаньнях, апрача аднаго: перайменаваньня ўсіх беларусаў у ліцьвінаў, Беларусі ў Літву, г.зн. сябе і беларусаў яны лічаць адной нацыяй, адным этнасам. Апош-няе зьяўляецца слушным і ў дачыненьні да “крывічаў”.

Грунтоўна іншай бачыцца спроба чарговае невялікае групы заявіць аб сабе як аб ліцьвінах, каторыя ўважаюць беларусаў за асобны этнас, адрозны ад новага ліцьвінскага этнаса. Такім чынам, яны, як бы, пераходзяць у іншую плоскасьць стасункаў зь беларусамі: вы – беларусы, мы – ліцьвіны. Нягледзячы на скрайнюю малалікасьць, яны атрымліваюць магчымасьць весьці палеміку і прасоўваць свае нацыянальныя каштоўнасьці на межэтнічным узроўні, як, прыкладам, палякі, расейцы ці татары, якія пражываюць у Беларусі. Прэцэдэент быў – узгадайце раскрутку “яцьвягаў” славэтным Шэлеговічам. Нягледзячы на цьмяныя і няясныя мэты, якія перасьледавала гэта раскрутка, вынік ашаламляльны – за год-два работы дзесяткі тысяч людзей былі гатовыя называцца яцьвягамі.

Не зважаючы на вышэпамянёныя нядрэнныя магчымыя пэрспэктывы, “новыя” ліцьвіны, па-куль яшчэ, вядома ж, застаюцца на ўзроўні сэкты, і толькі з выпрацоўкай выразных нацыянальных асаблівасьцяў яны могуць разьвіцца ў тое, чым сябе называюць – этнас, нацыю. Усё будзе залежыць, як гэта ні банальна, ад фінансавых магчымасьцяў і пошука хаўрусьнікаў, каторыя іх бы падтрымалі, сярод уплывовых нацый і дзяржаў. На гэту ролю яны абралі Польшчу, што не толькі прагматычна, але і адпавядае іх ідэалягічным і культурным памкненьням, традыцыям, а таксама, гістарычным сувязям паміж Польшчай і цяперашняй Заходняй Беларусяй.

Беларусу, канешне, цяжка глядзець на гэтыя працэсы без горычы. Тут мы маем нават не структурызацыю грамадства, а яго расьцягваньне па розных нацыях. Маючы на паперы 80% беларусаў у РБ, мы бачым наколькі няўстойліва гэта лічба, наколькі розныя самі беларусы, наколькі рухома сама беларуская ідэя. Бо, у залежнасьці ад вонкавых умоў, праз 15-20 год Менск можа быць падобным і на Казань, і на Смаленск, і на Вільню, і, мабыць, нават на Грозны.

 

mail.gif (2396 bytes)
Пішыце нам

Вярнуцца на галоўную старонку