This site hosted by Free.ProHosting.com
Google
     Licvinskaja
     Беларуская
     Русская

Літва      Litvania    Литвания

Казімір Любча

ЛІЦЬВІНЫ – НОВЫ ЭТНАС


Не існуе ні аднаго рэальнага прызнака для вызначэньня любога этнасу як такога, хоць у сьвеце і няма ні аднаго чалавека, каторы быў бы
без этнічнага паходжаньня”. Мова, звычаі, сістэма ідэалёгіі, паходжаньне, гістарычны лёс – ні адна з гэтых агульнапрынятых умоў супольнасьці не характэрызуюць этнас усебакова і ў поўным аб’ёме. Ні кожная паасобку, ні ўсе разам. На працягу ўсёй чалавечае гісторыі гэта выснова пацьвярджалася шматлікімі прыкладамі. З гэтага вынікае, што этнас ёсьць вытворчым ад гістарычнага працэсу. Відочнай праявай наяўнасьці этнасу зьяўляецца супрацьпастаўленьне сябе ўсім астатнім: “мы” і “не мы”. Што ж нараджае і сілкуе гэта супрацьпастаўленьне?

Не адзінства мовы, бо ёсьць шмат двухмоўных і трохмоўных этнасаў і, наадварот, розных этнасаў, якія размаўляюць на адной мове. Так, французы размаўляюць на чатырох мовах: францускай, кельцкай, бакскай і правансальскай, што зусім не шкодзіць іх сучаснаму этнічнаму адзінству, нягледзячы на тое, што гісторыя абяднаньня была працяглай і крывавай. Разам з тым, напрыклад, мексіканцы, перуанцы, аргентынцы і філіпінцы размаўляюць па-гішпанскі, але яны не гішпанцы. Ангельцы Нортумберлэнда размаўляюць на мове, блізкай да нарвежскй, а ірляндцы доўгі час ведалі толькі ангельскую, але ангельцамі не сталі. На арабскай мове размаўляюць шмат народаў, для многіх узбэкаў таджыкская – родная мова. Сотні прыкладаў.

Ідеалёгія і культура, таксама, часам зьяўляюцца для этнаса агульнымі прызнакамі, але зусім не абавязковымі. Сікхі сталі этнасам на падставе рэлігіі, манголы – на падставе сваяцтва, швайцарцы – у выніку пасьпяховае вайны з аўстрыйцамі, якая спаяла насельніцтва краіны, дзе размаўляюць на чатырох мовах. Так сама няслушна прыраўніваць этнас да біялягічных адзінак: расы і папуляцыі. Расы адрозьніваюцца адна ад адной толькі фізіялягічнымі прызнакамі, каторыя не маюць істотнага значэньня для жыцьцядзейнасьці чалавека.

Утвараюцца этнасы рознымі спосабамі, так сама па-рознаму і зьнікаюць. Часта мы сустракаем некалькі розных этнасаў, каторыя носяць адно і тое ж імя, ці, наадварот, адзін этнас можа на-зывацца па-рознаму. Так, слова “рымляне” першапачаткова азначала грамадзянаў поліса Рыма. Пазьней “рамеямі”, г.зн. “рымлянамі”, сталі называць сябе тыя, каго мы называем візантыйцамі. Адгалінаваньне этноніма “рымляне”, таксама, узьнікла на Дунаі, дзе пасьля рымскага заваяваньня Дакіі было мейсца ссылкі. Каб зразумець адзін аднаго ссыльныя размаўлялі на агульнавядомай лацінскай мове, пазьней нашчадкі ссыльных і перасяленцаў утварылі этнас, каторы прыняў назву “румыны”, г.зн. “рымляне”.

Іншы вядомы прыклад. Этнонім “татар” да ХІІ стагодзьдзя аб’ядноўваў 30 буйных родаў, каторыя месьціліся на берагох Керулена ў Цэнтральнай Азіі. У ХІІ стагодзьдзі гэты народы ўзмацніліся, і кітайскія географы сталі ўжываць гэту назву да ўсіх цэнтральнаазіяцкіх качэўнікаў, у тым ліку манголаў. Калі Чынгіс у 1206 г. прыняў назву “мангол” як афіцыйную для ўсіх сваіх падданых, то суседзі па звычцы некаторы час працягвалі называць манголаў татарамі. У такім выглядзе слова “татар”, як сынонім слова “мангол”, патрапіла ва Ўсходнюю Эўропу і прывілася ў Паволжы, дзе мясцовае насельніцтва, у знак ляяльнасьці да Хана Залатое Арды, стала называць сябе татарамі. Затое першапачатковыя носьбіты гэтага імя – кераіты, найманы, айраты і татары – сталі называць сябе манголамі.

Прыведзеныя вышэй толькі два з найбольш вядомых прыкладаў зь вялікай колькасьці такіх, каторые дае нам гісторыя чалавечае цывілізацыі, паказваюць, што шляхі ўтварэньня і трансфармацыі этнонімаў ідуць, парой, вельмі арыгінальнымі шляхамі. Так што пераход і мадыфікацыя этноні-ма “ліцьвін” не зьяўляецца чымсьці надзвычайным. Першапачаткова ён датычыўся жыхароў непасрэдна гістарычнае Літвы ці, інакш, Літваніі – заходняе часткі ВКЛ, выключаючы Жамойць і іншыя балцкія землі, г.зн. у асноўным, жыхароў зямель, якія ўваходзяць у склад сучаснае заходняе Беларусі. Пазьней назва “ліцьвін” распаўсюдзілася на ўсіх грамадзянаў Вялікага Княства Літоўскага, уключаючы русінаў і балтаў. Пасьля падзеньня Рэчы Паспалітае ліцьвіны, першапачатковыя носьбіты гэтага этноніму, зыйшоўшы ў польскі культурны кантэкст – у асноўным, прадстаўнікі вышэйшых слаёў насельніцтва – сталі называць сябе палякамі. (Частка ж былога этнасу засталася, як бы, без назвы – “тутэйшыя” і ўсё тут.) Затое, паралельна, нашчадкі жыхароў ВКЛ неславянскага паходжаньня, г.зн. нашчадкі балтаў – жамойтаў і аўкштайтаў – падчас фармаваньня свайго сучаснага этнасу (другая палова ХІХ ст.) ўзялі сабе этнонім “літовец”, што значыць “літвін”, ператварыўшыся ў сучасных літоўцаў. Так яны называюць сябе, так іх называюць суседнія і ўсе астатнія народы, уключаючы нават палякаў.

Але вернемся непасрэдна да тэмы дадзенага артыкула: як ужо адзначалася вышэй, індыкатарам этнасу зьяўляецца арыгінальная структура і стэрэатып паводзін. Яскравым прыкладам зара-джэньня новага этнасу зьяўляецца працэс жорсткага падзелу беларусаў на “сьвядомых” і “несьвядомых”. “Несьвядомыя беларусы” – гэта, уласна, і ёсьць беларусы, працэс фармаваньня каторых у этнас адбываўся і адбываецца скрайне млява, з пераменным посьпехам, а ў дадзены час назіраюцца моцные тэндэнцыі да хуткай асыміляцыі беларусаў у расейцаў. “Сьвядомыя беларусы” – саманазва 10-20% насельніцтва Беларусі, у асноўным, гэта беларусы ліцьвінскага і польскага паходжаньня, выхадцы з Заходняй Беларусі. Саманазву “сьвядомыя беларусы” гэта частка насельніцтва выкарыстоўвае, практычна, як этнонім. Выразна праглядаецца розьніца паміж гэтымі двумя групамі беларусаў, якая дазваляе казаць пра пачатак фармаваньня з насельніцтва Беларусі двух няроўных па колькась-ці этнічных груп: саманазва першай, меньшай групы – “сьвядомыя беларусы”; другой, большай – “беларусы”, “рускія”. Кожная група дэ-факта мае сваю мову, свой культурны кантэкст, свае сьвяты, сваіх нацыянальных героеў, свае маральныя каштоўнасьці, свой погляд на будучыню. Да таго ж, усё вышэйпералічанае зьяўляецца ўзаемавыключальным з абодвух бакоў; калі для адных, напрыклад, Касьцюшка – герой, то для другіх – антыгерой, калі для адных Рэч Паспалітая і ВКЛ – гістарычная радзіма, то для другіх – дзяржавы-захопнікі. Апрача таго, існуе выразна акрэсьленая рознапалярная цяга абедзьвух груп да роднасных умоўных метраполій – Эўропы і Расеі. Працэс палітычнага паглынаньня Расеяй Беларусі завяршае папярэднія этапы зьнішчэньня беларускай мовы і невялікіх парасткаў менавіта беларускае нацыянальнае культуры. Гэта прыводзіць да яшчэ большага размежаваньня паміж вышэйпамянёнымі групамі.

Натуральна, працэсы фармаваньня і паміраньня этнасаў займаюць дастаткова працяглыя ча-совыя інтэрвалы ў параўнаньні з чалавечым жыцьцём, таму дасьледчыку заўсёды цяжка вызначыць, у якой стадыі знаходзіцца той ці іншы працэс. Бо нараджэньне этнасу не азначае нараджэньне яко-есь неабходнай крытычнай колькасьці немаўлят з ужо, напрыклад, ліцьвінскай сьвядомасьцю. Усё адбываецца, вядома ж, інакш – на нейкіх этапах свайго асабовага разьвіцьця пэўная колькасьць людзей пачынае пакідаць адзін культурны кантэкст і пераходзіць у іншы, выходзячы з аднаго этнаса і паступова фармуючы іншы. Гэта і ёсьць, уласна кажучы, працэс “усьвядомленьня”, г.зн. усьведамленьня сябе прыналежным да іншай этнічнай групы, зараджэньне фэномену супрацьпастаўленьня “мы” і “не мы”. І наадварот, працэс паміраньня этнасу зусім не азначае фізічнага зьнішчэньня ўсіх ягоных рэпрэзэнтантаў; узноў жа: носьбіты этнаса пераходзяць у іншую культуру (культуры), мяняецца іх сьветапогляд і стэрэатыпы паводзін. Этнас дэградуе, зьнікае, як рака, каторая заканчвае свой бег сярод пяскоў пустэльні. Так здарылася і з ліцьвінамі ВКЛ, і з туркаміасманамі, і з многімі-многімі іншымі народамі. Этнасы, каторыя ствараюцца, натуральна, не пачынаюць адлік свайго радаводу з нуля – яны адаптуюць гістарычную спадчыну тых этнасаў, на зьмену каторым яны прыходзяць, ці, працягам каторых сябе лічаць. Вядома ж, неабходна улічваць, што ўсе гэты працэсы тэмпаральныя і вераемнасныя, а таксама падвержаны як рэгрэсу, так і выбуховым (паскораным) стадыям разьвіцьця.

Як мы ўжо адзначалі вышэй, можна канстатаваць, што на дадзеным этапе ў Беларусі ідзе працэс фактычнага этнічнага структураваньня насельніцтва. Калі гэты працэс будзе працягвацца і далей, а ўсё указвае на гэта, то не выключана, што ў бліжэйшыя 10-20 год будзе сфармаваны поўна-вартасны новы этнас с саманазвай ліцьвіны” ў кольскасьці ад 500 тысяч да 2 мільёнаў чалавек. Правобраз гэтага этнасу крышталізуецца ўжо зараз, пакуль яшчэ на ўзбочыне беларускага грамадскага жыцьця. Відавочна, што працэс фармаваньня ліцьвінаў знаходіцца ў пачатковай стадыі і далёкі да завершаньня, бо этнічнай базай для ліцьвінаў зьяўляюцца не толькі “сьвядомыя беларусы”, каторыя, канешне, не ўсе апынуцца сярод ліцьвінаў, але, у першую чаргу, людзі, настроі каторых заўсёды замоўчваліся, а менавіта: многія выхадцы з Заходняй Беларусі і многія цяперашнія жыхары гэтых тэрыторый, не задзейнічаныя “сьвядомабеларускім” рухам, якія лічаць сябе адрознымі ад усходніх беларусаў. Апрача таго, да ліцьвінаў могуць прымкнуць тыя жыхары Ўсходняе Беларусі, хто шукае духоўнага сховішча ад “россізма” і паяднаньня з Эўропай.

А пакуль, сярод “младаліцьвінаў” усё яшчэ працягваюцца дыскусіі па выпрацоўцы нацыянальнай канцэпцыі, але праўда, каторую спародзіць гэты працэс, з часам, магчыма, зьменіць этнічную мапу Беларусі.

mail.gif (2396 bytes)
Пішыце нам

Вярнуцца на галоўную старонку