| Licvinskaja Беларуская Русская |
Літва Litvania Литвания |
||||||||||||||||||||
Казімір Любча КАМЭНТАРЫІ ПА СХЭМЕ Nr.11-ы этап – выразна бачныя розныя “стартавыя пляцоўкі” разьвіцьця мэнталітэту трох культур: русінска-беларуская – Усход, польска-эўрапейская – Захад, ліцьвінская – Балтыя. 2-гі этап – з пашырэньнем граніц ВКЛ пачынаецца ўзаемапранікненьне ліцьвінскае і русінскае культур (пачатак фармаваньня беларусаў) з агульнай тэндэнцыяй пераважнай цягі да Захаду, асабліва пасьля Крэўскай уніі. 3-ці этап – на пачатку этапу русінска-беларускі кантэкст дзякуючы свайму візаві – ліцьвінам – максімальна наблізіўся да польскага, а польскі пад націскам немцаў – да русінскага. Кульмінацыяй гэтага беспрэцэдэнтнага збліжэньня зьявілася Грунвальдская бітва. 4-ы этап – грамадзянская вайна ў ВКЛ і войны з расейцамі і швэдамі знамянуюць паварот русінаў на Усход, а ліцьвіны паступова ўліваюцца ў польскі культурны кантэкст Рэчы Пас-палітае. 5-ы этап – поўны пераход ліцьвінаў на польскую мову і польскі кантэкст зь невялікімі кароткачасовымі ваганьнямі ў 1863-64 г.г. і 1903-22 г.г. да русінаў, і ў 1941-45 г.г. да немцаў. Да таго ж, вынікам ваганьняў 1863-64 г.г. і 1903-22 г.г. сталася фактычнае стварэньне Беларусі, якая, аднак, не ўспрыняла нацыянальную ідэалёгію ліцьвінаў і прадоўжыла сваё аддаленьне ад Захаду ў традыцыях русінскіх (усходнебеларускіх) зямель, ператварыўшы сваіх айцоў-заснавальнікаў у ізгоеў. Ліцьвіны, не заангажаваныя ў беларускім праекце ўсходняга тыпу, абапіраючыся на нямецкія акупацыйныя ўлады, сталіся прычынай ваганьня дадзенае схэмы ў 1941-45 г.г. не толькі ад беларуска-расейскага кантэксту, але і ад польскага ў бок Нямеччыны. Ва ўсіх гэтых ваганьнях праглядаецца пэўная тэндэнцыя: як толькі слабее ўлада Расейскае імпэрыі – рэзка актывізуюцца ліцьвінскія працэсы, каторыя зьяўляюцца праваднікамі польска-эўрапейскага культурнага кантэксту для ўсяго насельніцтва, якое пражывае на тэрыторыі былога ВКЛ у межах пасьля Люблінскай уніі. Гэта выражаецца, перад усім, у спробах стварэньня незалежнай Беларускай дзяржавы, яе ліцьвінізацыі і правядзеньня карэнных палітыка-эканамічных рэформ па заходнеэўрапейскім тыпе. Адкуль жа чэрпаюць ліцьвіны ту энергію, якая дазваляе ім, яўнай меньшасьці сярод бела-русаў, не даць згаснуць ліцьвінскаму культурна-духоўнаму кантэксту не толькі на землях Літваніі, але і ў Ліцьвінскай Русі. Несумненна, з Польшчы, зь вялікай духоўнай аўры Рэчы Паспалітае. Усе найвялікшыя дзеячы і асобы Рэчы Паспалітае ліцьвінскага паходжаньня апошніх 300-400 год сваёй вялікай Радзімай лічылі Польшчу, а малой – Літванію (Літву – як яны яе тады называлі), яны кары-сталіся роднай ім польскай мовай, като-рую ўвабралі з малаком маці. Хто з “сьвядомых беларусаў” будзе сумнявацца ў тым, што, напрыклад, Агінскі, Касьцюшка, Міцкевіч, Манюшка былі ліцьвінамі, – ніхто. У гэтым не сумняюцца і палякі, яны спакойна называюць частку сваіх выбітных нацыянальных дзеячаў ліцьвінамі па паходжаньню, носьбітамі асаблівага свайго польска-ліцьвінскага духа. Ваенна-палітычная унія ліцьвінаў з Польшчай перарасла ў духоўна-культурную, што выра-тавала не толькі, магчыма, мільёны жыцьцяў ліцьвінаў, але і іх душы ад растленнага ўплыву ўсход-няе дэспатыі і перараджэньня. Страх некаторых ліцьвінаў і большай часткі “сьвядомых беларусаў” перад Польшчай, ня гледзячы на матывацыі, заганяе іх ў ізаляцыйны тупік. Польская мова, у адрозьненьне ад расейскай, у любых менскіх дэмакратычных і/ці нацыянальных тусоўках часьцей насьцярожвае(!), чым заах-вочвае да суразмовы. І гэта вельмі красамоўная тэндэнцыя. Але, у рэшце рэшт, неабходна зразумець, што адраджэньне ліцьвінскае мовы ў масавым парадку пачнецца толькі тады, калі мы аберым нашай другой мовай зносін польскую, калі будзем разглядаць наша культурнае і духоўнае жыцьцё ў эўрапейскім польска-ліцьвінскім кантэксьце, вырваўшы сябе з абдымкаў Азіі. Літванія да нас вер-нецца толькі праз паяднаньне з Эўропай, і ў першую чаргу праз Польшчу. Усе, хто адчувае ў сабе ліцьвінскі дух, хто ўсьведамляе свае заходнебеларускія карані, павінны разумець: адзіны спосаб выратаваць сябе і сваіх дзяцей ад размазываньня па электаральнаму беларуска-расейскаму асфальту – духоўная эміграцыя на Захад, нікуды не зьяжджаючы, г.зн. адмова ад чужога культурнага кантэксту і ўспрыняцьце свайго – ліцьвінска-польскага. Каб больш наглядна патлумачыць апошнія меркаваньні, зірніце на табліцу:
Увогуле, у
ліцьвіна ці ў чалавека блізкага да ўсьведамленія
сваіх ліцьвінскіх каранёў (“сьвядомыя
беларусы”, “заходнікі”) звычайна няма
сумненьняў у немагчымасьці свайго існаваньня ў
расейска-беларускім кантэксьце. |
|||||||||||||||||||||