| Licvinskaja Беларуская Русская |
Літва Litvania Литвания |
Новая зброя каланіяльных камбінатараў з Масквы, або што з сябе ўяўляюць на самай справе тутэйшыя "лiцвiны". Лукашэнка ў хуткiм часе можа згубiць сваю ўладу – умовы жыцця народу настолькi пагоршылiся, што нават гарэлкi ў крамах ужо купiць немагчыма. У гэтых умовах маскоўскiя алiгархi заклапочаныя тым, каб улада не перайшла да сьвядомых беларусаў, каб зноў паставiць кiраваць намi свайго марыянетку. Таму яны ўсiмi магчымiмi сродкамi iмкнуцца раскалоць i знясiлiць беларускi нацыянальны рух. Распрацавана цэлая праграма, галоўнай акцыяй якой павiнны стаць раскол нацыянальна – дэмакратычнага лагеру на беларусаў i так званых “лiцвiнаў”. Спецыяльная група расейскiх агентаў уплыву атрымала грошы ад Беразоўскага яшчэ ў траўнi месяцы. Адразу ж зьявiўся рэкламны блок у газеце Наша Нiва i яшчэ некалькiх – маўляў, тыя, хто лiчыць сябе лiцвiнамi, давайце аб'ядноўвацца, вось тэлефон для кантактаў. А ў верасьнi зьявiлася нават кнiжка, так званы “Манiфест лiцвiнаў”. Усё гэта вельмi добра аплочваецца. Самi палiчыце – блокавая рэклама ў газетах колькi каштуе (не нейкая там бясплатная радковая, якой звычайна карыстаюцца нармальныя беларусы)? А офiс з тэлефонам, на якi рэклама iдзе? А зарплата супрацоўнiкам (так званым iнiцыятарам)? А ганарар таму, хто пiсаў кнiгу? I, нарэшце, сама кнiжка – зробленая вялiкiм накладам i раздаецца ўсiм цiкаўным абсалютна бясплатна? Я сумняюся нават, што яе друкавалi ў Беларусi – нiводная друкарня не згадзiлася б такое друкаваць. Напэўна, з Расеi ўвесь гэты наклад i вывезьлi. Так што самi палiчыце, ў колькi ўсе гэта iм абыйшлося. Так, грошай на раскол беларускага нацыянальнага руху маскалi не шкадуюць. Бо разумеюць, што калi беларусы стануць сапраўднымi гаспадарамi сваёй краiны, яны страцяць у многа разоў болей. Ну дык што ж там ёсьць, у гэтым “Манiфесьце лiцвiнаў”. А ёсьць там самая натуральная спроба раскалоць наш народ па тэратэрыяльнай прыкмеце. Маўляў, тыя, хто на захад ад Менска – лiцвiны, i толькi тыя, хто на ўсход ад Менска – беларусы. Лiцвiны значна лепей беларусаў. Кнiжка поўная абразаў на беларускi народ. “Слабыя духам сталi байструкамi, далi iм новае iмя i нацянулi падраны кафтан. Так узьнiкла новая нацыя – беларусы.”. Аўтары манiпулююць велiчнай гiсторыяй Вялiкага княства лiтоўскага каб перацягнуць на свой бок як мага болей сьвядомых беларусаў, сярод якiх лiтоўская iдэя вельмi папулярная, бо часы ВКЛ – гэта часы нашай дзяржаўнасьцi, часы найбольшага росквiту нашага народу. Менавiта з гiсторыi ВКЛ духоўна жывяцца сьвядомыя беларусы. Гiстарычная канцэпцыя, выкладзеная ў гэтай кнiжцы, не вытрымлiвае анiякай крытыкi. Цэнтрам лiцвiнства пазначаны старажытны рускi горад Навагародак. I аўтараў нiколькi не спыняе той факт, што толькi авалодаўшы рускiмi рэсурсамi Навагародка Мiндаўг здолеў стаць мацнейшым за iншых лiтоўскiх князёў i аб'яднаць Лiтву. Аўтары адмаўляюцца ад усяго ўсходняга, усяго праваслаўнага, нават ад слаўнай гiстарычнай спадчыны Полацкага княства яны з усёй рашучасьцю адмаўляюцца. У сваю кнiжку яны ўставiлi мапу, на якой пазначылi “этнiчныя межы Лiтвы” у 1566 годзе. З тых часоў па нашай зямлi прайшло безьлiч войнаў. Самыя значныя зь iх – напалеёнаўская, першая i другая сусьветная – суправаджалiся значным знiшчэньнем насельнiцтва i масавымi перасяленьнямi. Пасьля сталiнскiх рэпрэсiяў, калектывiзацыi, i асаблiва пасьля iндустрыялiзацыi i ўрбанiзацыi насельнiцтва так перамяшалася, памянялася, унiфiкавалася яго мова i культура, што нават калi ў 1566 годзе i былi нейкiя культурныя адрозьненьнi памiж заходняй часткаю нашай краiны i яе усходняй часткай (што таксама даволi сумнiўна), дык сёньня ад яе нiчога не засталося.Чые iнтарэсы спавядаюць арганiзатары лiцвiнскiх суполак вельмi яскрава вiдаць з наступнай фразы гэтага “Манiфеста лiцвiнаў”: “Беларуская нацыя ўжо сфармiравалася як блiзкая да Расеi зь яе ўсходнiм менталiтэтам, як адзiная i непадзельная супольнасьць расейскамоўных людзей са спецыфiчным моўным акцэнтам. Беларусамi яны лiчаць толькi сябе, а групу “сьвядомых” такiмi не называюць, а даюць iм азначэньнi кшталту “ня нашы”, палякi, “фашысты”, “шляхта” i г.д.” Усю люмпенiзаваную частку насельнiцтва, увесь электарат Лукашэнкi такiм чынам аўтары залiчваюць у “беларусаў”, там самым максiмальна паганячы само гэта паняцце i саму гэтую назву. Усiх жа сьвядомых яны клiчуць далучацца да iх лiцвiнскага руху, тым самым адцягваючы iх ад беларускай справы. I канчатковая мэта “Лiцвiнскага праекту” – адцягнуць паболей сьвядомых беларусаў ад палiтычнай барацьбы, прымусiць iх адмовiцца ад спробаў узяць уладу ў РБ. “Да любых уладаў мы ставiмся спакойна i нэйтральна” – напiсана ў “Манiфесьце лiцвiнаў” .Таму мы павiнны не паддавацца на правакацыi маскоўскiх каланiяльных манiпулятараў i не дзялiцца на лiцвiнаў i беларусаў, пазьнякоўцаў i вячоркаўцаў, а аб'яднацца ў адзiны моцны Вызвольны рух i змагацца за тое, каб рэальная ўлада на нашай зямлi належала нам, а не розным там маскоўскiм палкоўнiкам або алiгархам. |
|